1 траўня 2024, Серада, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя паставіла новы рэкорд у колькасці выпадкаў COVID-19

Індыя паставіла новы рэкорд у колькасці выпадкаў COVID-19
ФОТА: REUTERS

Усяго за час пандэміі ў краіне захварэла больш за 21 з паловай мільён жыхароў.

Індыя 6 траўня паставіла новы рэкорд у колькасці выяўленых выпадкаў каранавірусу – больш за 414 тысячаў. Усяго за час пандэміі ў краіне захварэла больш за 21 з паловай мільён жыхароў. Колькасць памерлых набліжаецца да 235 тысячаў.

Відавочцы прадаўжаюць паведамляць пра недахоп месцаў у клініках і дэфіцыт кіслароду для хворых.

На фоне ўсплёску COVID-19 медыцынская супольнасць, апазіцыя і ўладальнікі бізнэсу заклікаюць урад увесці строгую ізаляцыю, нягледзячы на эканамічныя страты, якія адбудуцца.

Многія краіны свету, уключаючы ЗША і Расею, накіравалі Індыі дапамогу для барацьбы з крызісам, але мясцовыя ўлады пакуль не ў стане аператыўна арганізаваць прыём і размеркаванне грузаў. Медыкаменты і абсталяванне прастойваюць у аэрапортах, паведамляе тэлеканал CNN.

Чакаецца, што пры цяперашніх тэмпах распаўсюджвання хваробы да сярэдзіны чэрвеня Індыя можа апярэдзіць ЗША і выйсці на першае месца ў свеце ў колькасці захварэлых на каранавірус.

У свеце з пачатку пандэміі каранавірусу выяўлена амаль $ 157 млн выпадкаў COVID-19. Памерлі больш за тры мільёны пацыентаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках