1 траўня 2024, Серада, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Telegram шукае для Дурава памочніка з высокім IQ

3
Telegram шукае для Дурава памочніка з высокім IQ

Кампанія пералічыла навыкі, якімі павінен валодаць прэтэндэнт на пасаду.

Кампанія Telegram пачала пошук персанальнага асістэнта для генеральнага дырэктара Паўла Дурава, піша Forbes.

Памочнік павінен будзе весці каляндар Дурава, арганізоўваць для яго паездкі, браняваць транспарт і жыллё. Спашукальнікі абавязаныя валодаць ангельскай мовай, быць дакладнымі і ўважлівымі да дэталяў, валодаць базавымі фінансавымі навыкамі і высокім IQ.

Кампанію таксама цікавіць наяўнасць у прэтэндэнтаў дыплома аб вышэйшай адукацыі і гатоўнасці пераехаць, «напрыклад, у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты або Швэйцарыю».

У ААЭ размешчаная штаб-кватэра Telegram. У 2019 годзе выданне Handelszeitung са спасылкай на крыніцы паведамляла, што ў кампаніі задумаліся пра пераезд у Швэйцарыю, але пакуль гэтага не адбылося.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках