1 траўня 2024, Серада, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы мультфільм «Оскара-2021» цяпер даступны па-беларуску

1
Найлепшы мультфільм «Оскара-2021» цяпер даступны па-беларуску

Пераклад анімацыі рыхтаваўся паводле сусветнага стандарту Disney.

Анімацыю «Душы», якая стала найлепшым мультфільмам «Оскара-2021» і самым касавым праектам Disney і Pixar у СНД, пераклалі на беларускую мову. Афіцыйным дубляжам займалася кампанія «Кінаконг» на замову VOKA. Мультфільм па-беларуску ўжо даступны на відэасэрвісе, піша tut.by.

Захопленыя водгукі, шматлікія ўзнагароды і рэкорды ў зборах у пракаце зрабілі гэтую гісторыю школьнага настаўніка музыкі Джо Гарднера, які выпадкова апынуўся ў свеце, дзе фармуюцца захапленні, мары і інтарэсы людзей, і пазнаёміўся там з яшчэ не народжанай Душой 22, безумоўным хітом Disney за апошнія гады.

Дзякуючы калабарацыі VOKA з кінастудыяй цяпер героі мультфільма загаварылі па-беларуску. Галоўныя ролі ў ім дублявалі Яўген Перлін (Джо), Святлана Цімохіна (Душа 22), Наталля Кот-Кузьма (Тэры) і Юлія Шпілеўская (дарадца Джэры).

Кастынгам і падрыхтоўкай дубляжу займалася кампанія «Кінаконг» пад непасрэдным кіраваннем Disney - яе спецыялісты праслухоўвалі ўсіх кандыдатаў, адабраных беларускім бокам. І толькі на ролю кожнага з чатырох галоўных герояў трэба было прапанаваць не менш за трох артыстаў, а ўсяго ў мультфільме іх амаль 20. Кінастудыя каментавала кожную пробу і высылала свае праўкі, пасля чаго прымала канчатковую пастанову, галасы якіх актораў больш за ўсё падыходзяць для персанажаў з улікам іх узросту і характару.

Пераклад фільма таксама рыхтаваўся паводле сусветнага стандарту Disney і ў адпаведнасці з прапісанымі ў афіцыйных дакументах нюансамі, распавядаюць у VOKA. Перакладчык і рэжысёр дубляжу павінны былі ўлічваць, каб беларускі тэкст супадаў з мімікай героя, адпавядаў стылю арыгінальнага сцэнарыя і прайшоў усе этапы рэдактуры і ўзгаднення.

«Душа» па-беларуску даступная на VOKA. Варыянтаў яго паглядзець два: за 9,9 рубля можна набыць яго «неабмежаваны» прагляд, а 6,90 рубля з доступам на 30 дзён (пасля пачатку прагляду кантэнт будзе даступны цягам 48 гадзін).

У партнёрстве з Disney VOKA таксама выпусціў на беларускай мове мультфільм «Уверх» 2009 года. У будучыні абяцаюць працаваць над новымі перакладамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках