1 траўня 2024, Серада, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія з Літвы заявіла аб стварэнні прэпарата ад COVID-19

2
Кампанія з Літвы заявіла аб стварэнні прэпарата ад COVID-19
ілюстрацыйнае ФОТА

Лекі былі створаныя пры супрацоўніцтве са швайцарскімі спецыялістамі.

Кампанія Northway Biotech, якая знаходзіцца ў Вільні, заявіла, што пры супрацоўніцтве са швайцарскімі калегамі стварыла лекі ад каранавіруса, паведаміла ў чацвер праграма навінаў тэлеканала LNK, піша сайт delfi.lt.

«Мы перадалі швайцарцам клінічныя даследаванні. Так, у адказ на пытанне аб тым, ці створаныя ў Літве лекі ад каранавіруса, магу сказаць, што так, усё даведзенае да такога ўзроўню, што цяпер праходзіць клінічныя даследаванні», - адзначыў старшыня праўлення Northway Biotech Уладас Бумяліс.

З ягоных слоў, яшчэ сёлета праясніцца эфектыўнасць прэпарата. Кампанія прыступае да стварэння яшчэ аднаго прэпарату ад COVID-19.

«Таксама пачнём з нуля рабіць гэта з іншай амерыканскай кампаніяй», - сказаў У. Бумяліс. З паведамленняў кампаніі, створаны ў літоўскіх лабараторыях прэпарат можа стаць першым у свеце.

«Пакуль няма гэтых лекаў ад каранавіруса. Тыя, якія мы ствараем, усё адно павінны з'явіцца, бо не ўсе людзі хочуць прышчапляцца. Але, калі ты не прышчэплены і захварэеш, табе трэба мець, чым лячыцца», - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках