1 траўня 2024, Серада, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар нарвежскай кампаніі Yara выйшаў на сувязь са стачкамам салігорскіх шахцёраў

8
Гендырэктар нарвежскай кампаніі Yara выйшаў на сувязь са стачкамам салігорскіх шахцёраў

Yara накіруе на «Беларуськалій» свайго назіральніка.

Нарвежская кампанія Yara - адзін з найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў мінеральных угнаенняў і адзін з ключавых кліентаў Беларускай калійнай кампаніі.

Апошнім часам Yara імкнулася дасягнуць пазітыўных зменаў праз дыялог з кіраўніцтвам Беларускай калійнай кампаніі і «Беларуськалію».

Раней стачкам «Беларуськалію» звярнуўся да нарвежскай кампаніі з просьбай не падпісваць кантракт да выканання кіраўніцтвам прадпрыемства выстаўленых страйкоўцамі патрабаванняў.

- На днях па відэасувязі адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам Yara Свенсам турэ Халзетэрам пры ўдзеле карпаратыўнага прадстаўніка кампаніі Гейра А. Сундба, - распавёў «Народнай Волі» лідар страйкаму ААТ «Беларуськалій» Анатоль Бокун. - Гэта, дарэчы, была ініцыятыва нарвежскай боку.

Мы праінфармавалі нарвежцаў пра падзеі, якія адбываліся з удзельнікамі страйку пасля 1 сакавiка (у гэты дзень апошні раз была відэасувязь), а гендырэктар Yara паведаміў нам навіну: іх прадстаўніка наважылі дэлегаваць у Салігорск. На «Беларуськаліі» ён будзе знаходзіцца і маніторыць сітуацыю амаль паўгода.

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі нарвежскай кампаніі ўжо праводзілі на прадпрыемстве аўдыт сістэмы аховы працы, і я папрасіў паказаць нам вынікі праверкі. Пакуль такую інфармацыю нам не далі.

- Чым канкрэтна будзе займацца прадстаўнік кампаніі Yara на «Беларуськаліі»?

- Мабыць, проста назіраць за сітуацыяй. У нарвежцаў пэўны план ужо ёсць, і яны яго прытрымліваюцца.

- Раней вы звярталіся да нарвежскай кампаніі з просьбай не падпісваць кантракт да выканання кіраўніцтвам прадпрыемства выстаўленых стачкамам патрабаванняў. Ёсць нейкі адказ на гэты конт?

- Наколькі мы зразумелі, яны акурат дзейнічаюць па свайму плану, і калі гэтыя дзеянні ні да чаго не прывядуць, эфекту не будзе, то альбо нарвежцы скасуюць кантракт, альбо кіраўніцтва «Беларуськалію» прызнае, што няма перспектыў для далейшага дыялогу, супрацоўніцтва і пошуку кампрамісных развязанняў.

Генеральны дырэктар Yara Свенс турэ Халзетэр кожны раз нагадвае, што скасаванне кантракту - гэта адыход назаўсёды. Таму нарвежцы і імкнуцца ўсё ж знайсці кампраміс.

- Прадстаўнікі страйкама ў дыялог паміж кіраўніцтвам нарвежскай кампаніі і «Беларуськалію» не ўключаныя?

- Мы гаварылі, што для ўсебаковага і аб'ектыўнага разгляду пастаўленых пытанняў трэба ўключыць у перамоўны працэс удзельнікаў забастоўкі, але пакуль у прадстаўнікоў нарвежскай кампаніі наша ініцыятыва, скажам так, не знаходзіць разумення.

Свенс турэ Халзетэр падчас апошняй сустрэчы заявіў, што фармат дыялогу не прадугледжвае ўдзелу ў ім нашых прадстаўнікоў. Хоць гэта, безумоўна, няправільна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках