1 траўня 2024, Серада, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19: дзе лягчэй заразіцца, які штам больш небяспечны і як засцерагае клеткавы імунітэт

COVID-19: дзе лягчэй заразіцца, які штам больш небяспечны і як засцерагае клеткавы імунітэт

Папулярны лекар адказаў на тры важныя пытанні аб каранавірусе.

Папулярны ўкраінскі лекар Яўген Камароўскі адказаў на тры важныя пытанні аб каранавірусе.

Што больш рызыкоўна - адпачынак у Егіпце або святы ў вялікім горадзе?

- Усё залежыць ад таго, што вы ўкладваеце ў фразу «праседзець усе святы ў Кіеве ці вялікім горадзе». Калі вы сядзіце на дачы пад Кіевам і шпацыруеце па лесе, то гэта абсалютна бяспечна. Калі ж вы ходзіце па Кіеве, перамяшчаецеся ў гарадскім транспарце, наведваеце супермаркеты, то, вядома, рызыка большая.

Натуральна, я б аддаў перавагу, каб на святы вы паехалі куды-небудзь у загарадны дом пад Кіевам, дзе займаліся б садам-агародам, і гэта было б абсалютна бяспечна.

Але калі вы збіраецеся гуляць па горадзе, ездзіць у грамадскім транспарце і хадзіць у гандлёвыя цэнтры, але ў вас ёсць альтэрнатыва ў выглядзе пляжу на Чырвоным моры, то лепш паляцець у Егіпет.

Брытанскі штам каранавіруса больш небяспечны для дзяцей, чым кітайскі?

- Так званы брытанскі штам каранавіруса нашмат больш заразны, таму адносна большая колькасць моладзі і дзяцей хварэе. Відавочна, для заражэння ім патрэбная меншая доза інфекцыі.

А паколькі заражаецца больш дзяцей і моладзі, то і хворых сярод іх фіксуецца больш, і часцей сустракаюцца ўскладненні. Але агулам брытанскі штам каранавіруса не больш небяспечны, чым звычайны, так званы кітайскі.

Ці засцеражэ клеткавы імунітэт пасля COVID-19 ад новых штамаў?

- Так, засцеражэ. Прынамсі, імавернасць цяжкай хваробы ў кароткай часовай перспектыве вельмі невялікая. Але праз год-два каранавірус іншага штаму можа выклікаць досыць цяжкую хваробу. І пакуль мы не можам адказаць на пытанне, што адбываецца з клеткавай памяццю праз адзін-два гады - проста яшчэ няма звестак, не прайшло столькі часу. Толькі цяпер усе разам будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках