1 траўня 2024, Серада, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына спыніла трэцюю хвалю каранавіруса

1
Нямеччына спыніла трэцюю хвалю каранавіруса

Міністр аховы здароўя краіны выступіў з афіцыйнай заявай.

Міністр аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан заявіў у пятніцу, што краіне ўдалося спыніць трэцюю хвалю эпідэміі каранавіруса.

Пра гэта Шпан сказаў на штодзённым брыфінгу ў пятніцу, паведамляе нямецкае выданне Spiegel.

«Тэндэнцыя на мінулым тыдні пацвердзілася. Здаецца, трэцяя хваля спыненая», - сказаў Шпан. У той жа час ён падкрэсліў, хоць колькасць новых заражэнняў зменшылася, аднак застаецца на высокім узроўні, таму грамадзянам не варта губляць пільнасць.

Са слоў міністра, доля насельніцтва, якая атрымала першую дозу вакцыны ад каранавіруса, дасягнула 31,5%. Пры гэтым у чацвер толькі за адзін дзень прышчэпкі зрабілі больш за 900 тысячам чалавек.

Кіраўнік Інстытута інфекцыйных захворванняў імя Роберта Коха Лотар Вілер адзначыў, што захворванне на COVID-19 зніжаецца ва ўсіх узроставых групах. Ён спадзяецца, што неўзабаве пандэмію ў Нямеччыне возьмуць пад кантроль.

Разам з тым Вілер адзначыў, што сітуацыя ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі істотна не палепшылася, затое назіраецца памяншэнне колькасці выпадкаў з лёгкімі сімптомамі.

Нагадаем, нямецкі Бундэстаг 6 траўня ўхваліў загад урада краіны аб правах для тых, хто атрымаў поўную прышчэпку ад COVID-19 або перанёс гэта захворванне.

Плануецца, напрыклад, скасаваць для гэтых катэгорый асоб дзеянне каменданцкай гадзіны і абмежаванняў на сацыяльныя кантакты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках