1 траўня 2024, Серада, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну

41
Лукашэнка: У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну
ФОТА: Коммерсант

Таракан нарэшце заўважыў вірус.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі нібыта атрыманая свая вакцына ад каранавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба Таракана.

- У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну - беларускую. Іншую, адрозную ад таго, што мы сёння набываем. Як лекары называюць, жывую вакцыну, - распавёў Лукашэнка.

- Мы не спяшаемся. Мы паглядзім, што будзе паслязаўтра, калі зменіцца хвароба. Таму што штам будзе зусім іншы, - адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка звярнуў увагу на адсутнасць гарантыі, што цяперашнія вакцыны будуць у будучыні дапамагаць ад новых мутацый віруса.

- У нас сёння ёсць вакцыны, якія працуюць. Паводле расейскіх тэхналогій, кітайскія набылі. А заўтра мы сваю вакцыну, якая ўжо ў прабірцы, прыстасавалі да таго штама, які мы будзем мець. Хто яго ведае, як жыццё складзецца, - сказаў ён.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках