1 траўня 2024, Серада, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты знайшлі ўладальніка пашпарта, які выкарыстоўваў у Чэхіі агент ГРУ «Пятроў»

2
Журналісты знайшлі ўладальніка пашпарта, які выкарыстоўваў у Чэхіі агент ГРУ «Пятроў»
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Гэта ўдалося зрабіць дзякуючы базе звестак авіяпералётаў.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Малдова, падробленую копію якога меркавана выкарыстаў у Чэхіі ў 2014 годзе супрацоўнік расейскай вайсковай выведкі Аляксандр Мішкін (ён жа «Аляксандр Пятроў»), належаў рэальнай асобе.

ФАЛЬШЫВЫ ПАШПАРТ ПЯТРОВА І БАШЫРАВА

Пра гэта напісаў у Фэйсбуку журналіст даследчага выдання RISE Moldova Уладзімір Тхорык. З ягоных слоў, ідэнтыфікаваць кладальніка пашпарты атрымалася малдаўскім журналістам пры дапамозе замежных калегаў, паведамляе svoboda.org.

Раней копію пашпарта грамадзяніна Малдовы на імя Мікалай Папа апублікавала групадаследчыкаў Bellingcat. Сцвярджаецца, што яна фігуруе ў матэрыялах чэшскага следства аб выбухах на складах боепрыпасаў у паселішчы Врбетыцэ ў 2014 годзе, у якіх падазраюць супрацоўнікаў ГРУ. Копіі падробленых пашпартоў на імёны грамадзян Таджыкістана і Малдовы былі, як сцвярджаецца, накіраваныя на склад, каб расейскія агенты атрымалі туды допуск. Пры гэтым у пашпарт на імя Папы быў уклеены фотаздымак Мішкіна- «Пятрова». Невядома, аднак, ці быў гэты пашпарт выкарыстаны ў рэальнасці, каб трапіць на склад. У Чэхію супрацоўнікі ГРУ заехалі з іншымі падробленымі пашпартамі - на імёны расейцаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава.

Як высветлілі малдаўскія журналісты, для вырабу падробленай копіі пашпарта на імя Мікалая Папы быў выкарыстаны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Малдова Віталя К. з Дрокіеўскага раёна Малдовы. Ён жыве ў ЗША. Яго асобу атрымалася ідэнтыфікаваць дзякуючы базе звестак авіяпералётаў. Высветлілася, што малдаванін карыстаўся сваім пашпартам яшчэ ў 2015 годзе, гэта значыць, ужо пасля выбухаў на чэшскіх складах. Напрыклад, ён лётаў па ім з Нью-Ёрка ў Кішынёў транзітам праз Маскву. Журналісты звязаліся з Віталём К., які пацвердзіў гэтую інфармацыю, падкрэсліўшы, што ў Маскве не пакідаў транзітную зону аэрапорта. З ягоных слоў, пры пералётах не ўзнікла ніякіх праблем.

У пашпарце, які выкарыстаў Мішкін-«Пятроў», ад сапраўднага пашпарта пакінулі нумар i год выдачы. Імя і дата нараджэння былі падробленыя.

У Малдавіі ідзе праверка абставінаў фальсіфікацыі пашпарта грамадзяніна краіны. Пакуль аб якіх-небудзь версіях і падазраваных не паведамлялася.

Чэшскія ўлады абвясцілі аб падазрэнні на адрас агентаў расейскай вайсковай выведкі ў сярэдзіне красавіка. Кіраўнікі Чэхіі - за выключэннем прэзідэнта Мілаша Зэмана - сцвярджаюць, што ёсць толькі адна версія выбухаў, а менавіта дачыненне Расеі. Як мяркуецца, мэтай выбухаў былі боепрыпасы, якія прызначаліся для пастаўкі за мяжу, магчыма, ва Украіну. Падчас выбухаў загінулі двое супрацоўнікаў фірмы IMEX. Чэхія выслала 18 супрацоўнікаў расейскай амбасады, пасля серыі крокаў у адказ кожнага з бакоў Расея і Чэхія ў прынцыпе пагадзіліся на ўраўноўванне колькасці супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў кожнай з краін. Расея абвінавачванні ў датычнасці да выбухаў катэгарычна адмаўляе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках