1 траўня 2024, Серада, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне ўвялі прывілеі для прышчэпленых і перахварэлых на COVID-19

1
У Нямеччыне ўвялі прывілеі для прышчэпленых і перахварэлых на COVID-19
ФОТА: REUTERS

Новыя правілы могуць набыць моц ужо 9 траўня.

Прадстаўніцтва федэральных зямель Нямеччыны - бундэсрат у пятніцу, 7 траўня, ухваліла пастанову ўрада краіны аб пашырэнні правоў для жыхароў краіны, цалкам прышчэпленых ад COVID-19 або перахварэлых на каранавірус, паведамляе dw.com.

Для гэтых катэгорый асоб, напрыклад, будзе скасаванае дзеянне каменданцкай гадзіны, абмежаванні сацыяльных кантактаў, а таксама правядзенне экспрэс-тэстаў, неабходных, напрыклад, для наведвання нехарчовых крамаў, цырульняў або музеяў. Пры гэтым прышчэпленыя і перахварэлыя на кавід не вызваляюцца ад абавязковага нашэння ахоўных масак і захавання дыстанцыі 1-2 метра ў дачыненні да іншых грамадзян.

Дакумент быў прыняты ўрадам Нямеччыны 4 траўня. У чацвер, 6 траўня, ён быў ухвалены парламентам Нямеччыны - бундэстагам. Новыя правілы могуць увайсці ў дзеянне ўжо 9 траўня, заявіў раней міністр аховы здароўя ФРГ Енс Шпан (Jens Spahn).

Локдаўн у Нямеччыне і «аварыйны тормаз» для ўсёй краіны

У канцы красавіка ў Нямеччыне былі прынятыя папраўкі ў Закон аб эпідэміялагічнай ахове (Infektionsschutzgesetz, IfSG), які прадугледжвае адзіныя для ўсёй краіны правілы ўзмацнення жорсткасці захадаў барацьбы з каранавірусам («аварыйны тормаз»). Так, для акругаў і гарадоў з высокім узроўнем інфікавання прадугледжаная начная каменданцкая гадзіна, закрыццё школ і больш строгія абмежаванні для працы крамаў.

У Нямеччыне за апошнія 7 дзён з разліку на 100 000 жыхароў зарэгістравана 125,7 выпадкі заражэння. За дзень да гэтага было 129,1 выпадку, а ў мінулую пятніцу - 153,4. Мінімум адной дозай вакцыны прышчэпленыя больш 25,4 млн жыхароў краіны ці 30,6% дарослага насельніцтва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках