1 траўня 2024, Серада, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты: У Беларусі рэальны каэфіцыент смяротнасці ад COVID-19 - адзін з найвышэйшых у свеце

7
Экспэрты: У Беларусі рэальны каэфіцыент смяротнасці ад COVID-19 - адзін з найвышэйшых у свеце
Фота: Reuters

Аналіз даследчыкаў складаўся з чатырох галоўных этапаў.

Рэальная смяротнасць ад каранавіруса ў свеце можа быць удвая вышэйшая за афіцыйныя лічбы, у Беларусі разрыў яшчэ большы.

Так сцвярджаюць экспэрты з Інстытута паказальнікаў і ацэнкі здароўя (IHME) - незалежнай міжнароднай навукова-даследчай арганізацыі ў галіне аховы здароўя (пераклад - nn.by).

На іх думку, у Беларусі каэфіцыент смяротнасці складае 459,6 на 100 тысяч чалавек - гэта адзін з найвышэйшых у свеце.

З пачатку пандэміі даследнікі з IHME збіраюць звесткі з усяго свету, аналізуюць іх і ствараюць мадэлі, якія, як правіла, маюць высокую дакладнасць. У сваім апошнім даследаванні арганізацыя абапіралася не на афіцыйныя лічбы смяротнасці ад Кавіда, а на параўнанне агульнай колькасці смерцяў у краінах з розных прычын падчас пандэміі з папярэднімі паказчыкамі. Інакш кажучы, IHME прааналізавала залішнюю смяротнасць ва ўсім свеце, якая ўзнікла за час пандэміі.

Аднак залішняя смяротнасць не роўная агульнай колькасці смерцяў ад Кавіду. На залішнюю смяротнасць уплываюць шэсць чыннікаў змены ўзроўню смяротнасці, звязаных з пандэміяй і патрабаваннямі захоўвання сацыяльнай дыстанцыі. Да гэтых чыннікаў адносяцца:

1) усе выпадкі смерці непасрэдна ад Кавіда,

2) павелічэнне смяротнасці праз затрымку надання медыцынскай дапамогі падчас пандэміі,

3) рост смяротнасці праз павелічэнне колькасці псіхічных разладаў, уключаючы дэпрэсію, а таксама павелічэнне ўжывання алкаголю і наркатычных рэчываў,

4) памяншэнне смяротнасці дзякуючы абмежаванням мабільнасці, у выніку чаго людзі атрымлівалі менш пашкоджанняў

5) зніжэнне колькасці смерцяў дзякуючы меншай перадачы іншых рэспіраторных вірусаў, бо захоўвалася сацыяльная дыстанцыя

6) зніжэнне смяротнасці праз хранічныя сардэчна-сасудзістыя і рэспіраторныя захворванні. То бок, людзі, якія б маглі памерці ад гэтых захворванняў, памерлі раней ад каранавіруса.

Каб сапраўды ацаніць агульную смяротнасць ад Кавіду, неабходна ўлічваць усе шэсць чыннікаў, якія ўзніклі з пачатку пандэміі і паўплывалі на залішнюю смяротнасць.

Аналіз даследчыкаў складаўся з чатырох галоўных этапаў.

Па-першае, даследчыкі прааналізавалі ўсе месцы, дзе штотыдзень або штомесяц паведамлялася агульная смяротнасць ад усіх прычын з пачатку пандэміі.

Каб вызначыць чаканую смяротнасць, экспэрты ўлічвалі сезоннасць і ўзроставую тэндэнцыю ў залежнасці ад месца, а затым прагназавалі колькасць смерцяў для 2020 і 2021, калі б не было пандэміі.

У выніку экспэрты высветлілі, наколькі паказчык за час пандэміі павялічыліся ў параўнанні з чаканай смяротнасцю.

Па-другое, на аснове іншых фактычных звестак, экспэрты ацанілі дзель залішняй смяротнасці, якая прыпала на першы фактар, гэта значыць на смяротныя выпадкі непасрэдна ад Кавіда. Даследчыкі мяркуюць, што ў многіх месцах колькасць зарэгістраваных смерцяў ад Кавіда заніжаная, а большая частка залішняй смяротнасці звязаная з няправільнай класіфікацыяй смерцяў ад каранавіруса.

Даследнікі прааналізавалі іншыя чыннікі, якія маглі б паўплываць на залішнюю смяротнасць, але на сённяшні дзень няма дастатковых доказаў для ацэнкі ўплыву гэтых чыннікаў. Таму на момант даследавання экспэрты дапускаюць, што агульная смяротнасць ад Кавіду блізкая да залішняй смяротнасці.

Трэцім крокам было стварэнне статыстычнай мадэлі, якая штотыдзень прагназавала прапорцыю агульнай колькасці смерцяў у краіне да зарэгістраваных смяротных выпадкаў ад Кавіду на аснове каварыт і прасторавых эфектаў. На дыяграме паказана размеркаванне гэтых каэфіцыентаў на аснове даступных звестак.

Падчас апошняга этапу навукоўцы выкарыстоўвалі тую ж мадэль, каб прааналізаваць прапорцыю агульнай смяротнасці да ліку смерцяў ад Кавіда ва ўсім свеце, у тым ліку ў тых краінах, звестак з якіх было недастаткова. Калі звестак аб агульнай смяротнасці ў краіне не было, даследчыкі памнажалі колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса на ацэначны каэфіцыент. У выніку навукоўцы стварылі карту, на якой відаць, як вагаюцца паміж сабой каэфіцыенты ў розных краінах. Беларусь трапіла ў спіс краін з найбольшай каэфіцыентам.

Паводле ацэнак даследчыкаў, на 3 траўня 2021 года колькасць смерцяў ад Кавіду дасягнула 6,93 мільёна ва ўсім свеце, што ўдвая больш, чым афіцыйныя лічбы (3,24 мільёна).

Сярод 20 краін з найбольшым каэфіцыентам смяротнасці на 100 тысяч чалавек Беларусь знаходзіцца на сёмым месцы. Афіцыйны каэфіцыент смяротнасці ў Беларусі складае 27,1, а па разліках навукоўцаў - 459,6 (на 100 тысяч чалавек). Гэта ў 17 разоў больш за афіцыйныя лічбы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках