1 траўня 2024, Серада, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрымалі самую буйную ў гісторыі партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

102
У Польшчы затрымалі самую буйную ў гісторыі партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі
ФОТА: ПАМЕЖНАЙ СЛУЖБЫ ПОЛЬШЧЫ

2,5 мільёна пачкаў цыгарэт амаль на $10 мільёнаў.

Польскія памежнікі супольна з падатковай службай перахапілі партыю амаль 2,5 млн пачкаў цыгарэт. Іх везлі з Беларусі ў чыгуначных кантэйнерах. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Памежную службу Польшчы.

ФОТА: ПАМЕЖНАЙ СЛУЖБЫ ПОЛЬШЧЫ

На перагрузачным тэрмінале ў Тэрэспалі пры праверцы грузавога цягніка з Беларусі ў трох кантэйнерах замест мінеральных угнаенняў і паліўна-награвальных элементаў, заяўленых у дэкларацыі, знайшлі амаль 2,5 млн пачкаў цыгарэт.

У Польшчы адзначылі, што гэта самая буйная партыя кантрабандных цыгарэт у гісторыі краіны. Яна ацэньваецца на суму блізу 37 млн злотых (амаль 10 млн даляраў).

ФОТА: ПАМЕЖНАЙ СЛУЖБЫ ПОЛЬШЧЫ

«Асобы, адказныя за кантрабанду такой вялікай колькасці цыгарэт у Польшчу, высвятляюцца», - гаворыцца ў паведамленні польскага ведамства.

ФОТА: ПАМЕЖНАЙ СЛУЖБЫ ПОЛЬШЧЫ

Нагадаем, за апошні тыдзень было выяўлена некалькі буйных партый цыгарэт, якія спрабавалі кантрабандай вывезці з Беларусі. 6 траўня мы пісалі пра тое, што ў Польшчы выявілі кантрабандную партыю цыгарэт на 2,5 млн даляраў у фуры з грузам мінеральнай ваты. 5 траўня - пра тое, што літоўскія мытнікі знайшлі кантрабандную партыю цыгарэт амаль на 1 млн даляраў у машыне беларуса. 4 траўня ў Літве ў цягніку з Беларусі знайшлі больш за 30 тысяч пачкаў цыгарэт, якія былі схаваныя ва угнаеннях.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках