26 красавiка 2024, Пятніца, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Неадкладна ўвесці санкцыі»: як краіны ЕЗ адрэагавалі на захоп самалёта Ryanair

31
«Неадкладна ўвесці санкцыі»: як краіны ЕЗ адрэагавалі на захоп самалёта Ryanair

Брусэль заявіў, што рэжым чакаюць наступствы.

Рэжым Лукашэнкі выкарыстаў вайсковую авіяцыю для пасадкі самалёта Rynair, на борце якога знаходзіўся аўтар Telegram-канала «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч.

Еўрапейскія краіны рэзка адрэагавалі на дзеянні рэжыму. Сайт Charter97.org сабраў рэакцыю еўрапейскіх палітыкаў на гэтую падзею:

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен:

«Цалкам недапушчальна прымушаць самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, садзіцца ў Менску.

Усе пасажыры павінны неадкладна атрымаць магчымасць працягнуць свой шлях у Вільню, павінна быць забяспечана іх бяспека.

Любое парушэнне міжнародных правілаў, якія тычацца паветранага транспарту, павінна мець наступствы».

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі:

«Я звярнуўся да кіраўніка Еўрапейскай рады з просьбай пашырыць позву заўтрашняга саміту Еўрапейскай рады пунктам аб неадкладным увядзенні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Захоп грамадзянскага самалёта - гэта беспрэцэдэнтны акт дзяржаўнага тэрарызму, які не можа застацца беспакараным».

МЗС Аўстрыі ў Twitter прапанаваў правесці незалежнае расследаванне інцыдэнту з экстраннай пасадкай самалёта, а таксама запатрабаваў вызваліць Рамана Пратасевіча.

Статс-сакратар у МЗС ФРГ Мігель Бергер напісаў у Twitter, што рэжым павінен неадкладна растлумачыць тое, што здарылася.

«Гэта абсалютна непрымальна і супярэчыць міжнароднаму праву. Самалёт і ЎСЕ пасажыры павінны быць неадкладна вызваленыя і працягнуць падарожжа ў канчатковы пункт прызначэння. Міжнародная рэакцыя павінна быць моцнай і эфектыўнай», - заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Ён адзначыў, што на борце самалёта знаходзяцца таксама як мінімум двое грамадзян Латвіі.

«Страшны ўчынак рэжыму ў Беларусі - прымусовая пасадка ў Менску пасажырскага самалёта рэйса FR4978 з Афін у Вільню з беларускім палітычным актывістам... Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх пасажыраў і каманды і расследавання гэтай беспрэцэдэнтнай падзеі», - гаворыцца ў заяве МЗС Эстоніі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках