7 траўня 2024, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты ацанілі ўплыў гарачага надвор'я на распаўсюджванне COVID-19

3
Экспэрты ацанілі ўплыў гарачага надвор'я на распаўсюджванне COVID-19

На жыццяздольнасць віруса ўплывае вільготнасць паветра.

У кожнага віруса свая «тэмпература камфорту», казаць пра ўплыў гарачага сухога надвор'я на рост захворвання COVID-19 некарэктна. Пра гэта РБК распавёў расейскі інфекцыяніст, галоўны лекар медыцынскага цэнтра «Лідар-Медыцына» Яўген Цімакоў.

На думку Цімакова, на жыццяздольнасць віруса ўплывае вільготнасць паветра. «Калі высокая тэмпература паветра суправаджаецца высокай вільготнасцю, гэта можа быць небяспечна, бо доўгае знаходжанне ў паветры суспензіі з вірусамі будзе спрыяць росту захворвання», - заявіў вірусолаг.

Вірус меней актыўны пры высокай інсаляцыі (велічыня трапляння сонечных прамянёў ў памяшканне. - Заўвага.). Аднак вірус хутчэй распаўсюджваецца пры вялікай колькасці людзей.

«Што тычыцца перасыхання слізістай, у большай часткі насельніцтва мегаполісаў слізістая і так высушаная, незалежна ад таго, якое надвор'е на вуліцы. Усюды працуюць кандыцыянеры, якія сушаць паветра, у грамадскім транспарце паветра заўсёды сухое», - дадаў Цімакоў.

COVID-19 распаўсюджваецца ад захварэлых з часцінкамі макроты з кашлем, паведаміў РБК вірусолаг, прафесар МДУ, доктар біялагічных навук Аляксей Аграноўскі. «Пры высокай тэмпературы і нізкай вільготнасці вірус хутчэй інактывуецца, а часціцы макроты хутчэй высыхаюць на цвёрдых паверхнях. Самыя спрыяльныя ўмовы для перадачы COVID-19 – вялікая колькасць людзей у закрытых, слаба вентыляваных памяшканнях», - мяркуе вірусолаг.

Аграноўскі адзначыў, што ў спякоту людзі менш сядзяць дома і больш часу праводзяць на свежым паветры, што зніжае рызыку перадачы віруса. «Пытанне, ці не паўплываюць на распаўсюджванне віруса спякота, холад, вільготнасць і г.д., не ўяўляецца істотным. Самае важнае пытанне - што рабіць. Адказ просты - прышчэплівацца», - дадаў вірусолаг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках