6 траўня 2024, панядзелак, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі праверылі авіякампанію, якая падазрона часта праводзіць палёты ў Беларусь

2
У Эстоніі праверылі авіякампанію, якая падазрона часта праводзіць палёты ў Беларусь

Самалёты, што належаць лукашысцкаму алігарху Мікалаю Вараб'ю, могуць вазіць беларускіх бізнэсмэнаў, якія трапілі пад санкцыі.

Міністарка замежных справаў Эстоніі Ева-Марыя Ліймец атрымала ліст з просьбай праверыць дзейнасць адной з авіякампаній, прыватныя самалёты якой могуць вазіць беларускіх бізнэсмэнаў, што трапілі пад санкцыі, расказвае выданне Ärileht.

У лісце да міністаркі заяўляюць, што многія з падсанкцыйных прадаўжаюць наведваць еўрапейскія краіны на прыватных самалётах – у тым ліку «ўладальнік беларускай нафтавай кампаніі з бізнэс-інтарэсамі ў Эстоніі».

Ды пакуль паліцыя і памежнікі, якія кантралююць пасажыраў і экіпажы, заяўляюць, што не выявілі асобаў пад санкцыямі.

Гаворка ідзе пра самалёты з бартавымі нумарамі OE-ITA і OE-ITE, належныя бізнэсмэну Мікалаю Вараб'ю (валодае «Абсалютбанкам», кампаніямі «Інтэрсэрвіс», «Нафтабітумны завод» і іншымі), які валодае інтарэсамі, звязанымі з кампаніяй NT Marine AS эстонскага бізнэсмэна Аляксея Чульца – той валодае двума караблямі і робіць паслугі чартару для перавозкі нафтапрадуктаў праз мора.

У снежні 2020 года Мікалай Варабей трапіў пад персанальныя санкцыі Еўразвязу з фармулёўкай «за падтрымку рэжыму Лукашэнкі». У паперах ЕЗ ён згадваецца як адзін з галоўных бізнэсмэнаў з інтарэсамі ў нафтавай, банкаўскай і іншых сферах, а таксама як суўладальнік кампаніі «Брэміна груп», якая карыстаецца падатковымі льготамі ды іншай дапамогай уладаў Беларусі. Пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый Варабей перапісаў свой базавы актыў на мэнэджараў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках