29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад COVID-19 у Беларусі памерла больш за 40 тысяч чалавек?

38
Ад COVID-19 у Беларусі памерла больш за 40 тысяч чалавек?

Паводле звестак Белстата, насельніцтва краіны летась скарацілася на 60 тысяч чалавек.

На пачатак гэтага года ў Беларусі пражывала блізу 9,35 млн чалавек, прыкладна на 60,6 тысяч менш, чым годам раней. Такая інфармацыя змяшчаецца ў статыстычным бюлетэні Белстата, піша nn.by.

На пачатак 2021 года ў краіне пражывала 9 349 645 чалавек. Годам раней было 9 410 259 на пачатак 2019-га - 9 429 257.

Як змянялася насельніцтва Беларусі (у мільёнах чалавек)

1996 год - 10,1773

2001 год - 9,9567

2005 год - 9,6975

2010 год - 9,4956

2015 год - 9,4531

І апошнія пяць гадоў:

2017 год - 9,4697

2018 год - 9,4483 (- 21,4 тысяч на год)

2019 год -9,4293 (- 19 тысяч)

2020 год - 9,4103 (- 19 тысяч)

2021 год - 9,3496 (- 60,7 тысяч)

За 25 гадоў насельніцтва Беларусі скарацілася на 827 700 чалавек.

Паводле Белстату, у 2020-м годзе насельніцтва Беларусі скарацілася на 19 тысяч, а ў 2021-м на 60,7 тысяч. Улады ўтойваюць колькасць памерлых ад каранавіруса, але статыстыка - рэч упартая і нават паводле афіцыйных звестак выходзіць, што ад COVID-19 у Беларусі памерла больш за 40 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках