26 красавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнік Telegram выявіўся самым багатым жыхаром Дубая

7
Заснавальнік Telegram выявіўся самым багатым жыхаром Дубая
ПАВЕЛ ДУРАЎ

Яго багацце экспэрты выдання ацанілі ў 17,2 мільярда даляраў.

Заснавальнік сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» і мэсэнджара Telegram Павел Дураў стаў 112-м у спісе сусветных мільярдэраў паводле версіі часопіса Forbes. Яго багацце экспэрты выдання ацанілі ў 17,2 мільярда даляраў.

Пры гэтым расеец выявіўся самым багатым жыхаром Дубая. Следам за ім - ураджэнец Індыі, уладальнік LuLu Group International Юсуфа Алі, стан складае 4,8 мільярда даляраў.

Таксама Дураў упершыню ўвайшоў у дзясятку найбагацейшых людзей Расеі, патрапіўшы адразу на дзявятае месца. Годам раней выданне ацэньвала яго багацце у 3,4 мільярда даляраў.

У сусветным рэйтынгу першае месца з вынікам 177 мільярдаў даляраў займае ўладальнік Amazon Джэф Безас. Следам за ім ідзе Ілан Маск, чыё багацце вырасла да 151 мільярда.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках