11 траўня 2024, Субота, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Мархель: Думаю, каб каманда рухалася наперад, неабходныя змены»

5
Міхаіл Мархель: Думаю, каб каманда рухалася наперад, неабходныя змены»
МІХАІЛ МАРХЕЛЬ

Экс-галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе патлумачыў, чаму падаў у адстаўку.

Ужо былы галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе Міхаіл Мархель распавёў, што наважыў падаць у адстаўку пасля разгромнага паражэння ў Бельгіі, паведамляе АБФФ.

«Прааналізаваўшы сітуацыю пасля матчу з Бельгіяй, я прыйшоў да высновы, што павінен пакінуць пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі.

Хачу сказаць дзякуй усім заўзятарам, якія шчыра за нас перажывалі. Таксама ўдзячны кіраўніцтву Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» за тое, што даверылі працу з галоўнай камандай краіны. Дзякуй футбалістам, трэнерска-адміністрацыйнаму і медыцынскаму штабу. Усім, з кім давялося працаваць цягам амаль двух апошніх гадоў.

Бяру адказнасць за паразу ў Бельгіі на сябе. Для мяне было гонарам узначальваць нацыянальную каманду, і я рабіў усё, што мог, для дасягнення выніку. Думаю, каб каманда рухалася наперад, неабходныя змены», - заявіў Міхаіл Мархель.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках