4 траўня 2024, Субота, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя ўводзіць дзясяцідзённы карантын для турыстаў з пяці краін

Францыя ўводзіць дзясяцідзённы карантын для турыстаў з пяці краін

Пастанова прынятая праз новыя штамы каранавіруса.

Францыя ўвядзе дзясяцідзённы абавязковы карантын для прыезджых з Аргенціны, Бразіліі, Чылі і Паўднёвай Афрыкі праз боязь новых штамаў каранавіруса.

Пра гэта паведамляе France24.

«Мы заўважылі, што сітуацыя пагаршаецца, і менавіта таму мы наважылі прыпыніць усе палёты паміж Бразіліяй і Францыяй да далейшага паведамлення», - заявіў прэм'ер-міністр Жан Кастэкс.

Рэйсы з Бразіліі ўжо былі прыпыненыя да пятніцы 23 красавіка праз боязь новага штаму каранавіруса.

З пачатку пандэміі ў Францыі выявілі больш за 5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, больш за 94 тысяч з іх смяротныя.

Праз катастрафічны рост захворвання Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала Бразілію новым эпіцэнтрам пандэміі каранавіруса.

Усплёск захворвання тлумачыцца маланкавым распаўсюджваннем варыянту каранавіруса P.1, які ўпершыню быў выяўлены ў бразільскім горадзе Манаусе ў студзені 2021 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках