Андрэй Саннікаў: Спецслужбы адкрыта пацяшаюцца з здурнелага дыктатара
28- 18.04.2021, 12:31
- 36,032
Усё гэта настолькі ўбога, што нават не смешна.
Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе Андрэй Саннікаў пракаментаваў заяву ўзурпатара Лукашэнкі пра «змову» супраць яго з «удзелам» ЦРУ, ФБР, Байдэна і Фядуты:
– «Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь паспяхова закончаная шматступенная спецыяльная аперацыя, у выніку якой на ўсіх этапах задакументаваная і спыненая дзейнасць арганізаванай групы тэрарыстычнай накіраванасці, У выніку “атрымалася прадухіліць спробы ўзброенага мяцяжу ў Беларусі і ліквідацыі прадстаўнікоў улады”, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі».
Па-мойму, гэта нават не на мяжы вар'яцтва, а за мяжой.
Ужо ўласныя спецслужбы адкрыта пацяшаюцца з здурнелага дыктатара.
Аперацыя з выкраданнем людзей у Маскве, якія плануюць змясціць Лукашэнку з сям'ёй у склеп у Гомельскай вобласці, і ўсё гэта выдаецца самім дыктатарам за чыстую праўду, ды яшчэ і з удзелам Пуціна, які абмяркоўвае гэта з Байдэнам праз тэлефон, – гэта ўжо не трызненне, а цяжкі псіхічны разлад.
Пацыент вельмі небяспечны для навакольных.
Чамусьці ўсе гэтыя выбухі звязаныя з прыездам пасланца Крамля Мішусціна. У мінулы ягоны прыезд з'явіліся віртуальныя заходнія агенты «Нік і Майк», якія намякнулі, што Навальнага атруціла Меркель. І цяпер Мішусцін выклікаў абвастрэнне з скляпамі, ЦРУ, ФБР, Байдэнам, і ўсё гэта падчас «суботніка».
Усё гэта настолькі ўбога і тупа, што нават не смешна.
Людзей адпусціце, сволачы!