4 траўня 2024, Субота, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты знайшлі героя відэа пра «вогненную рыбалку»

13
Журналісты знайшлі героя відэа пра «вогненную рыбалку»
Фота: kurjer.info

Рыбак нават не падазрае, наколькі стаў папулярным.

Газета «Кур'ер» знайшла спакойнага рыбака, які прадаўжаў вудзіць рыбу, нягледзячы на ахопленую полымем траву. Мяркуючы з гутаркі з карэспандэнтам газеты, ён нават не падазрае, наколькі стаў папулярным.

– Я ўвогуле нічога беларускага не гляджу. Я гляджу толькі расейскія каналы. «Кур'ер» ваш раней выпісваў. Цяпер ён дарагі. Для пенсіянера дорага атрымліваецца, – сказаў рыбак.

ФОТА: KURJER.INFO

Каментаваць «вогненную рыбалку» мужчына адмовіўся, заявіўшы, што яму «не трэба вядомасці».

– Прыходжу, лаўлю рыбу. А што я – сядзеў, дзе я сядзеў. Я інтэрв'ю не даю. Гэта мая асабістая справа. Калі хочаце, прыязджайце, тут заўсёды рыбакоў сядзіць з 29-й танкавай дывізіі. Увесь час тут ловяць. Прыязджайце сюды, на рэчку ў любы час і будзем тут гутарыць.

Што тычыцца пажару, то, з ягоных словаў, «кожны год пажары гэтыя».

– Тут нічога новага няма. І кожны год гэтыя пажарнікі, іх увесь час выклікаюць і выклікаюць.

Жыхар Слуцка паабяцаў днямі зазірнуць у рэдакцыю газеты «Кур'ер». На ягоную просьбу рэдакцыя не называе ягонага імя.

У аўторак, 13 красавіка, выданне апублікавала відэа, як флегматычны рыбак прадаўжае вудзіць рыбу, нягледзячы на тое, што ў пойме ракі гарыць сухая трава.

Відэа сталася вірусным, яго апублікавалі многія выданні не толькі ў Беларусі, але і ў Расеі, і ва Украіне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках