У Менску тралейбус збіў дваіх дзяцей
3- 14.04.2021, 19:52
- 10,624
Аварыя адбылася на вуліцы Казінца.
У Менску тралейбус збіў дваіх дзяцей. Аварыя адбылася на вуліцы Казінца, паведамляе БелТА.
14 красавіка блізу 16.35, рухаючыся па вул. Казінца ў напрамку вул. Кіжаватава, тралейбус ля прыпынку здзейсніў наезд на няпоўнагадовых дзяцей – хлопчыка 2007 года нараджэння і дзяўчынку 2012 года нараджэння.
У момант ДТЗ дзеці знаходзіліся на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Яны атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню.