8 траўня 2024, Серада, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хаваюць інфармацыю пра рэальную сітуацыю з COVID-19 у Беларусі

12
Улады хаваюць інфармацыю пра рэальную сітуацыю з COVID-19 у Беларусі
АРХІЎНЫЯ ФОТА KP.BY

Белстат на месяц адклаў публікацыю смяротнасці ў краіне.

Пра тое, што Белстат перанёс публікацыю статыстыкі аб смяротнасці ў Беларусі, паведаміў тэлеграм-канал «Еўрарадыё».

Як паведамляе рэсурс, яшчэ ў аўторак, 13 красавіка, у графіку аб статыстыцы смяротнасці паведамлялася, што абнаўленне звестак адбудзецца 16 красавіка 2021 года. Аднак ўжо 14 красавіка гэтую дату аднеслі больш чым на месяц. Цяпер у табліцы пазначана, што звесткі па смяротнасці ў Беларусі за 2020-ы год будуць апублікаваныя 17 траўня 2021 года.

Апошні раз афіцыйныя звескткі аб смяротнасці ў краіне Белстат публікаваў 12 траўня 2020 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках