26 красавiка 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу паўтары тысячы фураў сабралася ў чарзе на выезд з Беларусі ў краіны ЕЗ і Украіну

2
Блізу паўтары тысячы фураў сабралася ў чарзе на выезд з Беларусі ў краіны ЕЗ і Украіну
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: KURS.COM.UA

Самая вялікая чарга зафіксаваная ў «Каменным Логу».

Велікагрузы назбіраліся ў чаканні чаргі на перасячэнне мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай, паведамляе naviny.online.

З аператыўнай інфармацыі на сайце Дзяржпамежкамітэта вынікае, што найбольш складаная сітуацыя склалася на выездзе ў літоўскім напрамку – сваёй чаргі чакаюць больш як 1260 кіроўцаў фураў. Самая вялікая чарга зафіксаваная ў «Каменным Логу», дзе сабралася больш за 550 грузавікоў.

Выезду ў Латвію чакаюць больш за 150 фураў, у Польшчу – больш за 280.

У якасці прычынаў такой сітуацыі паказваюцца збоі ў працы абсталявання і святкаванне Вялікадня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках