26 красавiка 2024, Пятніца, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча перазагрузіла сістэму COVID-вакцынацыі

Польшча перазагрузіла сістэму COVID-вакцынацыі
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Прышчэпліваць будуць паводле гадоў нараджэння.

Урад Польшчы прыняў пастанову змяніць сістэму вакцынацыі ад каранавірусу. Цяпер у краіне будуць прышчэпліваць не паводле прафесійных або грамадскіх групаў, а паводле гадоў нараджэння.

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі, паведамляе TVN 24.

"Мы прынялі пастанову пра перазагрузку сістэмы вакцынацыі. Гэтая перазагрузка будзе заключацца ў тым, што будуць вакцынаваць паводле гадоў (нараджэння), а групы, акрамя нулявой і першай, якія будуць вакцынаваныя да канца, надалей не будуць пашырацца", – заявіў ён.

Такім чынам, на нулявым этапе ў Польшчы будуць вакцынаваныя медыкі, а на першым – асобы сталага веку, педагогі, прадстаўнікі сілавых структураў і асобы, якія маюць цяжкія спадарожныя захворванні.

З панядзелка, 12 красавіка, урад Польшчы адкрыў магчымасць запісу на вакцынацыю асобам, якія нарадзіліся цягам 1962–1973 гадоў, з разліку – адзін дзень на канкрэтны год нараджэння. Запіс будзе доўжыцца да 24 красавіка.

Акрамя таго польскі ўрад дазволіў запіс на вакцынацыю асобаў старэйшых за 40 гадоў, якія ў студзені ў электроннай сістэме дэкларавалі жаданне зрабіць прышчэпку ад каранавірусу.

Нагадаем, у Польшчы абедзве дозы вакцыны ад каранавірусу атрымалі больш за 2 млн чалавек. Пры гэтым усяго зрабілі больш як 6,8 млн прышчэпак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках