26 красавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Карціна радыкальна змянілася»: лекары распавялі пра новыя сімптомы COVID-19

1
«Карціна радыкальна змянілася»: лекары распавялі пра новыя сімптомы COVID-19

Гэта звязана з мутацыямі віруса.

Пасля з'яўлення новых штамаў каранавіруса клінічная карціна радыкальна змянілася. Пра гэта распавяла інфекцыяністка, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаная лекарка Украіны Вольга Галубоўская ў эфіры аднаго з украінскіх тэлеканалаў, паведамляе korrespondent.net.

З яе слоў, у апошні час працягласць захворвання на каранавірус стала даўжэйшай, часам да месяца пацыенты маюць патрэбу ў кіслароднай падтрымцы.

«Усе непрадказальна, часта бактэрыяльныя ўскладненні», - сказала Галубоўская.

Лекарка ўдакладніла, што цяпер нават пачалі цяжка хварэць дзеці, для якіх адкрываюць новыя стацыянары. Акрамя таго, адзначае, што ў хворых даволі часта ў параўнанні з папярэднімі перыядамі ўзнікае хвароба нырак.

«Захворванне «памаладзела», 50+, а на сённяшні дзень, верагодна, у сувязі з прыходам паўднёваафрыканскага штаму... сталі хварэць дзеці, дзеці цяжка хварэюць, знаходзяцца на апаратах ШВЛ. Адкрываюцца новыя стацыянары для дзяцей, гэтага не было яшчэ тыдні тры таму. Усё гэта абумоўлена новымі штамамі. Цяпер ужо вядома, што брытанскі штам на 65% ускладняе захворванне. Пазаўчора мы чарговым разам змянілі пратакол лячэння», - падагульніла яна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках