8 траўня 2024, Серада, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрылі музей мабільных тэлефонаў

13
У Менску адкрылі музей мабільных тэлефонаў
ФОТА: TUT.BY

Уваход бясплатны.

У прасторы «Вершы» на Кастрычніцкай, 19 адкрыўся музей мабільных тэлефонаў. Для экспазіцыі сабралі 120 мадэляў кнопкавых мабільнікаў - выпуску ад 1995 да 2011 года. Паглядзелі на старыя мадэлі і даведаліся пра самыя цікавыя экспанаты: Nokia, якая працавала ад сеткі «Белсел», тэлефон-«пудраніца», мадэль беларускага вытворцы і дарагі мабільнік для дзелавых людзей, паведамляе tut.by.

Аляксандр Чабатарэнка - супрацоўнік тэхнічнага дэпартамента МТС, ён працуе ў кампаніі мабільнага аператара з 2002 года. Аляксандр пачаў збіраць гэтую калекцыю ў 2012 годзе. Кажа, што доўга рукі не даходзілі стварыць музей, урэшце яму дапамаглі калегі.

- У бацькі ляжаў стары нявыкарыстаны тэлефон Nokia thf-7, які яму калісьці далі на працы ў фірме, дзе ён быў намеснікам дырэктара. Гэты Nokia працаваў ад сеткі «Белсел» (Гэта кампанія, якая ўкараніла першую сотавую сувязь у Беларусі, - заўв.). Калі сетку выключылі і яна перастала працаваць, не змог працаваць і тэлефон. Я забраў мабільнік, паставіў у сябе на працоўным стале. Калегі пыталіся, што гэта, я казаў: «Можа музей будзе». Тады яны сталі прыносіць свае старыя тэлефоны. Праз пару гадоў у калекцыі было блізу 50 тэлефонаў, мы іх ставілі на тумбачку, рабілі ўручную падстаўкі. Потым стала не хапаць месца - у апошні час у мяне ў кабінеце для гэтага стаяла шафа са шклянымі дзверцамі. Усё не змяшчалася.

АЛЯКСАНДР ЧАБАТАРЭНКА
ФОТА: TUT.BY
NOKIA THF-7, З ЯКОЙ ПАЧАЛАСЯ ВЫСТАВА
ФОТА: TUT.BY
фотa: tut.by

Аляксандр распавядае, што ў 90-я, калі ён вучыўся, усе хацелі тэлефон, але гэта было дарагое задавальненне. Пры гэтым тады ў Менску можна было ўбачыць мінакоў з мабільнікамі, у некаторых былі і тэлефоны ў валізцы - трубка, якая важыла пару кілаграм. У пачатку 2000-х былі папулярныя Nokia, Siemens, Alcatel, Motorola. Пазней распаўсюдзілася мода на Samsung, розныя брэнды сталі рабіць іміджавыя мадэлі.

- Напрыклад, вось такі тэлефон Panasonic g70 2003 года - для дзяўчынак, ён як пудраніца. У яго можна было як у люстэрка паглядзецца. Па ім і тэлефанаваць можна было, але ў плане выгоды ён так сабе, - кажа Аляксандр.

PANASONIC G70
ФОТА: TUT.BY

Прыкладна ў гэты ж час у многіх сталічных бізнэсоўцаў сталі з'яўляцца мадэлі тэлефонаў канадскай фірмы BlackBerry. Адна дзяўчына, праходзячы міма гэтага тэлефона на выставе, сказала: «Я заўсёды марыла пра яго».

- Гэта былі дарагія дэвайсы. Гэта па сутнасці камунікатары, кішэнныя кампутары. Яны ўжо праз GPS працавалі, там ужо была электронная пошта, нататкі сінхранізаваныя. Тэлефон для дзелавых людзей. У людзей з дастаткам быў і Vertu, але ў мяне ў калекцыі такіх тэлефонаў няма.

З цікавых мадэляў у музеі выстаўлены тэлефон на дзве сім-карты ад беларускага вытворцы «Еўратэф Е1» 2011 года выпуску.

- Гэты тэлефон збіралі на заводзе «Прамсувязь», там выраблялі тры мадэлі. Вось такі, як у нас на выставе, - вельмі падобны на Nokia E71. Да яго ішоў чахол-кніжка, дзе быў дадатковы акумулятар. Была яшчэ мадэль прасцейшая і зусім простая - з вялікімі кнопкамі, з вялікімі літарамі - «бабуляфон» называўся. Збіралі іх напраўду з кітайскіх камплектуючых. Такіх тэлефонаў зрабілі не вельмі шмат.

ТЭЛЕФОН БЕЛАРУСКАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ «ЕЎРАТЭФ Е1»
ФОТА: TUT.BY
Адна з самых папулярных МАДЭЛЯЎ NOKIA - 3310, у народзе яго завуць «цэгла»
ФОТА: TUT.BY
BLACKBERRY 8520 - ДАРАГІ ТЭЛЕФОН ДЛЯ ДЗЕЛАВЫХ ЛЮДЗЕЙ

ФОТА: TUT.BY

Аляксандр заўважае, што раней амаль усе тэлефоны выраблялі ў Еўропе, а цяпер - у Кітаі.

- Амаль усе брэнды, якія тут прадстаўлены, іх ужо няма. Nokia засталася, гэта ўжо кітайскі брэнд, яна ўжо не вырабляе тэлефоны, Sony Ericsson не вырабляе тэлефоны, LG хутка зачыніцца, Panasonic не вырабляецца. З тых, хто застаўся і хто быў раней - гэта Samsung і Huawei.

На тумбах таксама ляжаць старыя рабочыя мадэлі, на некаторыя тэлефоны можна патэлефанаваць і пачуць вядомыя рынгтоны, пагуляць у «Змейку», можна параўнаць магчымасці камер мабільных тэлефонаў, іх інтэрфейс.

iPhone ў калекцыі ў Аляксандра ёсць, але ў экспазіцыю іх вырашылі не ўключаць, каб захаваць канцэпцыю выставы кнопкавых тэлефонаў, бо смартфоны з часам сталі падобнымі адзін на аднаго і мадэлі ужо і не адрозніш.

ФОТА: TUT.BY

У музеі ёсць не толькі кнопкавыя тэлефоны - тут павесілі дзве карціны, якія зрабілі з размаляваных сім-карт, а таксама ёсць карта з эвалюцыяй сім-карт МТС.

Экспазіцыю стваралі напярэдадні дня мабільнага тэлефона, да 3 красавіка.

Выстава будзе працаваць да 16 красавіка штодня, з 12 да 23 гадзін. Уваход бясплатны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках