26 красавiка 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі пенсіянер МУС абараніў свой бел-чырвона-белы паркан

17
У Гомелі пенсіянер МУС абараніў свой бел-чырвона-белы паркан
МІХАІЛ РУСАК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Справай аб БЧБ-паркане займалася пракуратура.

У Гомелі закрылі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да пенсіянера МУС Міхаіла Русака, які размаляваў паркан ля свайго дома ў бел-чырвона-белы колер, паведамляе «Радыё Свабода».

Міхаіл Русак, пенсіянер МУС, жыве з жонкай і дзецьмі ва ўласным доме ў Чонках, што пад Гомелем. У верасні ён усталяваў у сябе ў двары бел-чырвона-белы сцяг. Праз некалькі дзён уначы невядомыя зламалі дрэўка і скралі сцяг. Міхаіл паскардзіўся ў міліцыю. Злодзея не знайшлі, а на пенсіянера наважылі скласці пратаколы: нібыта паступіла скарга, што ягоны сцяг абразіў пачуцці заяўніка.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Пасля пачуўся адміністрацыйны пратакол, складзены сельсаветам. «Грамадзянін Русак не ўжыў своечасовых і належных захадаў для падтрымання належнага стану вонкавага выгляду дома і змясціў на яго фасадзе незарэгістраваную сімволіку (бел-чырвона-белыя сцягі), што ўяўляе сабой адвольнае змяненне архітэктурных і канструктыўных элементаў фасада дома». Пенсіянера аштрафавалі на 405 рублёў.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Міхаіл паспрабаваў растлумачыць, што «архітэктурныя элементы» не могуць быць парушаныя сцягам. У адказ улады перайшлі да «сілавога варыянту» развязання канфлікту: да Міхаіла прыйшлі прадстаўнікі міліцыі, сельсавета, камунальных службаў - і проста знялі бел-чырвона-белыя сцягі.

Мужчына падаў скаргу ў пракуратуру на тое, што, на ягоную думку, з'яўляецца незаконнымі дзеяннямі дзяржаўных чыноўнікаў - і пафарбаваў свой паркан у бел-чырвона-белыя колеры.

«Зноў жа да мяне прыйшлі тыя ж невядомыя людзі, што і ўпершыню, мабыць, міліцыянты. Патрабавалі перафарбаваць паркан. Я спытаў у іх, у які ж колер мне фарбаваць - і папрасіў абавязкова даць нарматыўны акт, якім гэта рэгулюецца», - распавёў Русак.

На днях з РАУС яму паведамілі, што на даручэнне пракуратуры Гомельскага раёна прынятая пастанова аб спыненні адміністрацыйнай справы.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках