26 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі высветлілі, у якіх грамадскіх месцах лягчэй за ўсё падхапіць каранавірус

5
Медыкі высветлілі, у якіх грамадскіх месцах лягчэй за ўсё падхапіць каранавірус

Даследаванне правялі спецыялісты з Бэрлінскага тэхнічнага ўніверсітэта.

У музеях і тэатрах імавернасць заразіцца каранавірусам значна ніжэйшая, чым у супермаркетах, грамадскім транспарце і офісе.

Пра гэта гаворыцца ў выніках даследавання, якое правялі навукоўцы Бэрлінскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Так, навукоўцы прааналізавалі імавернасць заражэння каранавірусам у памяшканнях рознага тыпу. Падчас даследавання яны ўлічвалі сярэдні час знаходжання чалавека ў памяшканні, дозу аэразольных часціц, якія ўдыхалі людзі, а таксама вентыляцыю.

Даследнікі выявілі, што калі людзі носяць ахоўныя маскі, а памяшканне запоўненае наведвальнікамі на 30%, то найбольш бяспечнымі з'яўляюцца музеі, тэатры і оперныя залы.

А вось візіт у супермаркет або трэніроўкі ў фітнэс-клубе ўдвая больш небяспечныя з пункту гледжання магчымага заражэння.

Падвышаная рызыка падхапіць COVID-19 і ў рэстарацыі - дастаткова толькі запоўніць памяшканне людзьмі ў масках на чвэрць, і заразіцца каранавірусам будзе ўдвая лягчэй, чым у тэатры.

Даследаванне паказала, што падхапіць каранавірус значна лягчэй, калі ў памяшканні знаходзіцца больш людзей. Напрыклад, калі спартзала запоўненая на 50%, імавернасць заразіцца больш чым у удвая вышэйшая, чым калі запоўненасць складае 30%.

Таксама варта заўважыць, што навукоўцы вывучылі магчымасць заражэння ў розных памяшканнях і людзей без масак. У такім выпадку імавернасць падхапіць COVID-19 значна ўзрастала.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках