19 красавiка 2024, Пятніца, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы чалавек наведалі заключную імшу Папы Рымскага ў Іраку

Тысячы чалавек наведалі заключную імшу Папы Рымскага ў Іраку
ФОТА: REUTERS

Папа Рымскі Францыск правёў нядзельную імшу на стадыёне Франс Харыры ў Арбіл.

Папа Рымскі Францыск правёў нядзельную імшу на стадыёне Франс Харыры ў Арбіл (Ірацкі Курдыстан) падчас гістарычнага візіту ў Ірак.

Апошняе мерапрыемства Папы ў рамках чатырохдзённага візіту ў Ірак, нягледзячы на каранавірус, наведалі тысячы вернікаў, піша Reuters.

«У гэты асаблівы час мы не думаем пра карону. Бог на нашым баку, таму што тут Папа!» - сказала 33-гадовая жанчына.

Не менш як 10 тысяч чалавек сабралася на стадыёне, каб паслухаць зварот пантыфіка. Стадыён змяшчае 30 тысяч чалавек, але праз пандэмію арганізатары абмежавалі колькасць наведвальнікаў да 10 тысяч.

«Ірак назаўжды застанецца са мной», - звярнуўся Папа Францішак.

«Сёння я на свае вочы пераканаўся, што Касцёл у Іраку жывы, і што Хрыстос жывы і прысутнічае ў Сваім святым і верным народзе», - сказаў Папа Францішак у сваёй гаміліі.

Па завяршэнні імшы Папа Францішак блаславіў статую Панны Марыі, разбураную баявікамі Ісламскай дзяржавы.

ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках