Дзённы прырост хворых на COVID у свеце дасягнуў найвышэйшага ўзроўню за месяц
1- 7.03.2021, 19:37
- 2,198
Пра гэта сведчыць інфаграфіка САЗ.
Колькасць хворых на каранавірус за дзень дасягнула самага высокага паказчыка за апошні месяц - 478 614 выпадкаў.
Пра гэта сведчыць інфаграфіка на сайце Сусветнай арганізацыі здароўя, паведамляе РБК.
У апошні раз паказчык вышэй за гэты ўзровень быў зафіксаваны 6 лютага - 495 069 выпадкаў.
Паводле звестак САЗ 7 сакавіка ў свеце ад COVID-19 памерла 10 124 пацыенты. Рэкорд -16 678 выпадкаў - быў усталяваны 28 студзеня.
«Агулам на 14:03 па цэнтральнаеўрапейскім часе 7 сакавіка 2021, САЗ паведаміла пра 116 135 492 пацверджаных выпадкаў захворвання на COVID-19, у тым ліку пра 2 581 976 смерцяў. На 7 сакавіка 2021 года было ўведзена 249 160 837 доз вакцын», - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.