20 красавiка 2024, Субота, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Максім Знак піша ў СІЗА раман

2
Палітвязень Максім Знак піша ў СІЗА раман

Гатовыя ўжо два тамы.

Жонка адваката Максіма Знака, які амаль паўгода незаконна знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату» пра тое, як ён праводзіць час у СІЗА.

- Максім наогул герой: добра трымаецца і не дае сабе адпачыць. У яго вельмі шмат спраў: адказвае на лісты, піша вершы і песні, піша апавяданні - іх ужо больш за семдзесят, піша раман - гатовыя ўжо два тамы. Мы смяемся, што гэта ў яго творчы адпачынак, праўда, трохі зацягнуты, - кажа Надзея Знак.

Яна дадае: астатні час Максім чытае і «перавыхоўвае тых, хто побач».

- У яго была мэта, каб два чалавекі ў камеры кінулі паліць. І, ведаеце, атрымалася. Праўда, потым склад людзей змяніўся, але і новыя суседзі паляць усё менш. Ён прыдумляе гульні і спартовыя спаборніцтвы. Калі выходзяць на вуліцу, гуляюць у нешта накшталт «Брэйн-рынгу» і «Што? Дзе? Калі?». Усякае бывае, вядома, але большую частку Максім на пазітыве.

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. Ён прызнаны палітвязнем і вязнем сумлення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках