26 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі музыка Ігар Банцэр пяты дзень на знак пратэсту адмаўляецца ад ежы і вады

3
Гарадзенскі музыка Ігар Банцэр пяты дзень на знак пратэсту адмаўляецца ад ежы і вады

У яго трое няпоўнагадовых дзяцей.

Гарадзенскага музыку і перформера Ігара Банцэра затрымалі 20 кастрычніка 2020-га. Яму пагражае да трох гадоў турмы за танец без адзежы ля міліцэйскага аўтамабіля, пацярпелым паводле справы праходзіць супрацоўнік міліцыі Сяргей Багдзевіч.

3 сакавіка на першым судовым пасяджэнні Банцэр абвясціў сухую галадоўку, расцаніўшы суд над сабой як пераслед паводле палітычных матываў.

Як паведаміў «Белсату» адвакат музыкі Аляксандр Бірылаў, да ягонага кліента «немагчыма ўжываць нейкія прымусовыя захады, пакуль ён пры свядомасці, пакуль ён адэкватны і можа ўсведамляць свае дзеянні». Наступнае пасяджэнне запланаванае на 12 сакавіка.

Паводле словаў лекараў, сухое галадаванне можа прывесці да смяротных наступстваў цягам тыдня. У Ігара Банцара трое няпоўнагадовых дзяцей.

«Салідарнасць» сабрала рэакцыю на гісторыю гарадзенскага музыкі.

Марыя Харэвіч, журналістка: «Ігар Банцэр галадае без вады ў СІЗА чацвёрты дзень. Лекары кажуць, чалавек можа вытрымаць 5, 7, 10 дзён сухой галадоўкі, пакуль не памрэ або пакуль не пачнуцца незваротныя змены ў арганізме.

Ігар і так быў худы, падчас адседкі ён яшчэ больш знясілены.

Наступнае паседжанне 12 сакавіка пасля абеду. Гэта будзе дзясяты дзень галадоўкі.

Гэты выпадак не мае такога розгаласу, як выпадак Ігара Лосіка, але тут усё можа скончыцца значна хутчэй. Можна не паспець напісаць ліст.

У Ігара трое няпоўнагадовых дзяцей, якія яго любяць.

Да яго можна ставіцца па-рознаму. І ён розны, ніколі не сумны, рэдка маўклівы. Чалавек-феерверк, які развесяліў і ўзбударажыў сур’ёзны Высокі суд. Ён вельмі сапраўдны, не крывадушны і прынцыповы, на жаль, і ў гэтым выпадку таксама.

Яго судзяць за тое, што станчыў перад міліцэйскай машынай без штаноў. Пагражае да трох гадоў.

Пісаць лісты можна на адрас:

230023, Гародня, вул. Кірава, 1, СІЗА, турма №1 Банцэру Ігару Раманавічу.

Памаліцеся за яго, хто можа».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках