26 красавiка 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія эксперты: Кітай значна перасягнуў Расею ў ваеннай сферы

5
Нямецкія эксперты: Кітай значна перасягнуў Расею ў ваеннай сферы

Мінабароны Нямеччыны атрымала інфармацыю пра планы і магчымасці дзвюх дзяржаваў.

Міністэрства абароны Нямеччыны вывучае ваенныя магчымасці Расеі і Кітая. Пра гэта выданне Welt am Sonntag піша ў нядзелю, 7 сакавіка, са спасылкай на ўнутраны дакумент нямецкай абароннай установы, складзены экспертамі бундэсвера (пераклад – dw.com).

На іхнюю думку, Расея нацэленая на "дэстабілізацыю і паслабленне NATO", а Кітай імкнецца "забяспечыць эканамічнае развіццё і сфармаваць сусветны парадак у адпаведнасці з уласнымі інтарэсамі".

Мінабароны Нямеччыны: "Кітай пераўзыходзіць Расею"

"У ступені ўплыву ў свеце, сярод іншага – у продажы ўзбраенняў і супрацоўніцтве ў пытаннях абароны Кітай пераўзыходзіць Расею", падкрэсліваецца ў дакуменце. У распараджэнні Пекіна больш за 2 млн салдатаў, блізу 6850 танкаў і 1600 знішчальнікаў. Спецыялісты бундэсвера згадалі і звышгукавыя ракеты радыусам дзеяння 2500 кіламетраў. Акрамя таго, Кітай сістэматычна пашырае свой ядзерны патэнцыял і з'яўляецца "найбуйнейшым у свеце экспарцёрам беспілотных лётных апаратаў з узбраеннем", гаворыцца ў дакуменце.

Масква, у сваю чаргу, актыўна ўкладвае сродкі ў распрацоўку комплексаў, якія дазваляюць нанесці ядзерны ўдар з воднай паверхні, а таксама ў "прыярытэтную мадэрнізацыю патэнцыялу ядзернай зброі". У Расеі ёсць "блізу 6375 ядзерных боегаловак", паказваюць аўтары дакумента.

Высокадакладныя звышгукавыя ракеты і адсутнасць дронаў з узбраеннем

Яны адзначаюць і "ўвядзенне высокадакладных і цяжкаперахопных звышгукавых ракетаў вялікай далёкасці". Аднак РФ, маючы ў сваім распараджэнні 840 тысячаў падрыхтаваных салдатаў, валодае "абмежаванымі магчымасцямі для выкарыстання ў сусветным маштабе Ваенна-марскіх сілаў", а таксама не мае дронаў з узбраеннем.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках