26 красавiка 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспартны падатак у Беларусі: каму, калі і колькі давядзецца заплаціць

14
Транспартны падатак у Беларусі: каму, калі і колькі давядзецца заплаціць
фота: Onliner.by

Падаткавікі хочуць сабраць грошы з двух мільёнаў уладальнікаў аўто.

Паводле папярэдніх ацэнак Міністэрства падаткаў і збораў, у гэтым годзе транспартны падатак паводле новых правіл трэба будзе заплаціць блізу 2 млн уладальнікаў транспартных сродкаў, пішуць naviny.online.

Як растлумачыў начальнік галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Андрэй Кавалеўскі, раней аўтамабілісты плацілі транспартны збор пры праходжанні тэхагляду і атрымлівалі допуск да ўдзелу ў дарожным руху толькі пасля выплаты дзяржаўнага збору. Каб пазбегнуць платы, шматлікія ўладальнікі транспарту перасталі праходзіць тэхагляд. Тады была прынятая пастанова перагледзець гэтае пытанне і адвязаць збор ад тэхагляду.

У сувязі са змяненнем з 1 студзеня гэтага года падатковага заканадаўства фізасобы, у тым ліку зарэгістраваныя ў якасці прадпрымальнікаў, прызнаюцца плацельшчыкамі транспартнага падатку за транспартныя сродкі, якія зарэгістраваныя на іх у органах ДАІ, паведаміў Кавалеўскі.

Паводле агульнага правіла, транспартны падатак будзе аплачвацца па заканчэнні каляндарнага года тэрмін да 15 лістапада года, наступнага за справаздачным.

«Гэта значыць транспартны падатак за 2021 год падлягае выплаце да 15 лістапада 2022 года на падставе паведамлення, якое будуць накіроўваць падатковыя органы да 1 верасня 2022 года», - растлумачыў прадстаўнік міністэрства.

Кавалеўскі звярнуў увагу, што для выплаты падатку ў 2021 годзе ўведзеная асаблівасць - авансавы плацёж. Яго будуць уносіць уласнікі аўто, у якіх на 1 студзеня 2021 года адсутнічаў дазвол да допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, згодна з якім раней быў выплачаны дзяржаўны збор.

Гэтыя плацельшчыкі абавязаны ўнесці авансавы плацёж да 15 снежня на падставе паведамлення падатковага органа.

Стаўкі авансавага плацяжу фіксаваныя і складаюць ва ўсіх выпадках адну базавую велічыню (29 рублёў), а ў дачыненні да матацыклаў і прычэпаў - 20 рублёў.

«Увесь першы квартал мы шчыльна супрацоўнічаем з ДАІ і «Белтэхаглядам». Найбліжэйшым часам атрымаем усе звесткі, і толькі тады зможам больш канкрэтна весці гаворку аб патэнцыйных плацельшчыках. З прыкладных ацэнак, мы мяркуем, што плацельшчыкамі авансавага плацяжу ў гэтым годзе будуць не менш за два мільёны фізічных асоб. Адпаведна яны заплацяць блізу 58 млн рублёў. У наступным годзе, калі пойдзе даплата паводле агульнаўстаноўленай стаўкі, гэтая сума вырасце ў тры-чатыры разы, з улікам стаўкі для легкавых аўтамабіляў масай ад 1,750 кг да 2 тон на 102 рублі, для аўто масай ад 1,5 да 1,75 тон – на 81 рубель», - сказаў Кавалеўскі.

Паводле ягоных слоў, грошы павінны залічвацца ў Рэспубліканскі дарожны фонд, аднак размеркаванне гэтых сродкаў застаецца ў падпарадкаванні Міністэрства фінансаў.

Каму транспартны падатак плаціць не давядзецца

Не прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання аўтамабілі з годам выпуск 1991 і раней.

Не трэба плаціць транспартны падатак на электрааўтамабілі - гэтая льгота даецца да 31 снежня 2025 года.

Не падлягаюць падатку аўтамабілі, спецыяльна абсталяваныя для выкарыстання людзьмі з інваліднасцю.

Таксама не давядзецца плаціць падатак за аўто, знятыя з уліку да 1 ліпеня 2021 года.

Таксама прадстаўнік міністэрства ў падатках і зборах растлумачыў, што для аўтамабілістаў, якія прайшлі дзяржаўны тэхагляд, заплацілі дзяржаўны збор і атрымалі допуск на ўдзел у дарожным руху, дарожны падатак будзе спаганяцца толькі па завяршэнні тэрміну дзеяння допуску.

«Напрыклад, калі хтосьці ў верасні 2020 года прайшоў тэхагляд, заплаціў збор, атрымаў дазвол да верасня 2021, адпаведна транспартны падатак яму трэба будзе заплаціць толькі за астатнія месяцы 2021 года - з кастрычніка да снежня», - сказаў ён.

Падатковы кодэкс прадугледжвае два выпадкі, калі стаўка транспартнага падатку зніжаецца. На 50% зніжаны стаўка для ўладальнікаў аўто з сапраўдным пасведчаннем кіроўцы адпаведнай катэгорыі, якія маюць інваліднасць I, II групы, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту або тых, хто мае права на зніжэнне такога ўзросту.

Для аўтаўладальнікаў з III групай інваліднасці прадугледжанае паніжэнне стаўкі падатку на 25%.

Таксама падатковы кодэкс дае мясцовым саветам дэпутатаў або мясцовым распарадчым органам права вызваляць чалавека ад выплаты транспартнага падатку ў сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках