5 траўня 2024, Нядзеля, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Гродна Азот» прыйшоў час збіраць страты

4
На «Гродна Азот» прыйшоў час збіраць страты

Яшчэ адзін доказ неплацежаздольнасці «беларускага эканамічнага цуду».

Прадпрыемства «Гродна Азот», якое ўважаецца адным з флагманаў беларускай хімічнай прамысловасці, закончыла 2020 год з стратай 85 мільёнаў рублёў ($ 32,3 мільёна даляраў), піша «Бусел».

Для параўнання летась толькі чысты прыбытак вытворчасці быў роўны 82,6 мільёна рублёў ($ 39,3 млн паводле курсу 2019). У 2018 годзе прыбытак склаў 176,89 мільёна ($ 82,27 млн паводле курсу 2018).

На думку гендырэктара Ігара Ляшэнкі, у першую чаргу вінаватая пандэмія каранавірусу (наяўнасць якой беларускія ўлады не прызнаюць), а таксама «пераацэнка абавязальніцтваў, выражаных у валюце».

Не таямніца, што многія вытворчасці панеслі значныя страты ў 2020 годзе, але прадукцыя «Гродна Азота» – гэта ўгнаенні і розныя мыйныя сродкі – тое, што было актуальнае і падчас пандэміі.

Гісторыя стратнасці «Гродна Азота» можа стаць чарговым доказам «беларускага эканамічнага цуду», у выніку якога руйнуюцца нават тыя прадпрыемствы, чыя прыбытковасць захоўвалася ў руках не самых пісьменных кіраўнікоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках