26 красавiка 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на станцыях тэхагляду пасля навіны пра «лісты шчасця»

16
Што адбываецца на станцыях тэхагляду пасля навіны пра «лісты шчасця»
ФОТА: CARCITY.BY

Зноў чэргі?

Кіроўцы ўжо пачалі атрымліваць першыя «лісты шчасця» за адсутнасць тэхагляду, а значыць, цалкам лагічна чакаць новага наплыву ахвочых атрымаць допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Пасля абвяшчэння пра запуск сістэмы фотафіксацыі tut.by адправіўся па рэпартаж на дыягнастычныя станцыі Менска.

Ажыятаж і чэргі ёсць, але не ўсюды

Спачатку - аўтобусны парк на 4-м завулку Кальцова, 2. Падышоўшы да брамы, можна ўбачыць ўезд на лінію. А 10 раніцы ў чарзе стаяла блізу 10-12 аўтамабіляў. Калі працуе дзве лініі, то за паўтары гадзіны можна справіцца.

Наступны пункт - РАС ДТСААФ у вёсцы Баравая. Там раніцай у чарзе сабралася 13 аўто, і гэта толькі тыя, што стаяць уздоўж дарогі перад уездам на тэрыторыю дыягнастычнай станцыі. Праўда, у студзені пасля скасавання дзяржаўных мыт тут мы налічылі ў самы пікавы дзень больш за 30 аўтамабіляў.

Едзем на вуліцу Гінтаўта, 3. На велізарнай тэрыторыі падазрона мала аўтамабіляў. Калі дакладней - усяго тры машыны. Дзіўная справа.

Яшчэ адна станцыя на вуліцы Солтыса, 26, размешчаная на тэрыторыі тралейбуснага дэпо. Жывая чарга, а ў ёй усяго шэсць аўто. За гадзіну-паўтара дакладна можна прайсці ТА.

Станцыя №210 на вул. Сацыялістычнай належыць УП «Белтэхагляд». Тут дзейнічае папярэдні запіс. Чарга распісаная аж да 20 красавіка. Калі мы прыехалі, у чарзе стаяла 14 аўто.

А гэтае фота даслаў наш чытач, які зняў чаргу на вул. Купрыянава, 1а. Мяркуючы з фота, у чарзе прынамсі 15-20 аўто. Пры ўдалым раскладзе праехаць лінію можна будзе гадзіны за тры.

Што рабіць?

Вядома, займаць чаргу з чатырох раніцы, як гэта было ў пачатку студзеня, не варта. Але калі спадзявацца толькі на поспех, то можна паспрабаваць паехаць да адкрыцця на якую-небудзь малавядомую станцыю дыягностыкі. З электронным запісам на кожнай станцыі па рознаму. Але свабодных дат раней за 6 красавіка мы не знайшлі.

Юрый Лянчэўскі, дырэктар УП «Белтэхагляд», распавёў, што на іх станцыі яшчэ ў лютым быў распісаны ўвесь сакавік, так што нічога дзіўнага, што цяпер ідзе запіс на красавік.

- Пакуль нейкага відавочнага ажыятажу няма, але, магчыма, яшчэ будзе. На сённяшні дзень няма дакладных лічбаў па колькасці аўтамабіляў, якія атрымалі дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, але іх больш за 50 тысяч за гэты месяц.

Паводле прыкладных разлікаў, усяго са студзеня да сакавіка выдадзена блізу 400 тысяч дазволаў. Пры гэтым у Беларусі на пачатак 2020 года было зарэгістравана крыху больш за 3 млн легкавых аўтамабіляў. Гэта значыць тэхагляд пакуль прайшла толькі сёмая частка аўтаўладальнікаў. Праўда, трэба разумець, што некаторыя аўто праходзяць ТА раз у два гады (гаворка пра новыя аўто), а некаторыя - два разы на год (гаворка пра таксі).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках