26 красавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: як выглядае «ліст шчасця» за няпройдзены тэхагляд для беларусаў

8
Фотафакт: як выглядае «ліст шчасця» за няпройдзены тэхагляд для беларусаў
Фота: bymedia

Кіроўца атрымаў яго праз пяць дзён пасля «сустрэчы» з фотакамерай.

Толькі ўчора ДАІ паведаміла, што камеры аўтаматычнай фіксацыі будуць «лавіць» не толькі на хуткасць, але і тых, хто ездзіць без тэхагляду, а ўжо сёння чытачы даслалі ў рэдакцыю адпаведны «ліст шчасця».

Чытач распавёў tut.by, што камера сфатаграфавала аўтамабіль на трасе М11 у Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласці. Парушэнне было зафіксавана яшчэ 18 сакавіка, а 23 прыйшоў «ліст шчасця».

- Сёння з'ездзіў на станцыю і прайшоў тэхагляд. Прыехаў дадому, а там яно, - распавёў кіроўца.

«А медычную даведку дакладна не трэба?» Памятка для тых, хто забыўся, як праходзіць тэхагляд

У адпаведнасці з пунктамі новага КоАП, няпройдзены тэхагляд належыць да тых парушэнняў, за якія першы раз караюць папярэджаннем. Калі паўторна на працягу года аўтамабіль без ТА трапіцца на камеру, то ўласнік атрымае штраф сумай 0,5 базавай адзінкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках