6 траўня 2024, панядзелак, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нашы думкі з загінулымі і пацярпелымі»: футбольныя фанаты абвясцілі байкот матчам чэмпіянату Беларусі

6
«Нашы думкі з загінулымі і пацярпелымі»: футбольныя фанаты абвясцілі байкот матчам чэмпіянату Беларусі
Фотa: by.tribuna.com

З заявамі выступілі заўзятары «Нёмана» і берасцейскага «Дынама».

Фанаты футбольных клубаў «Нёман» і берасцейскае «Дынама» будуць байкатаваць матчы праз палітычную сітуацыю ў краіне.

Фанаты «Нёмана» заявілі:

- Перад стартам чарговага футбольнага сезона хочам усім яшчэ раз нагадаць. Актыўны фан-сектар дома і на выездзе будзе адсутнічаць ды поўнай перамогі народа! Усім дабраі цярпення! Жыве Беларусь!

У той жа час фанаты берасцейскага «Дынама» напісалі ў Instagram фанацкага руху:

- Як бы цяжка ні давалася нам гэта пастанова, напярэдадні будучага сезону вымушаныя абвясціць, што вярнуцца на сектар у існых умовах мы не можам. Мяркуем, што гэта будзе блюзнерствам у дачыненні да рэпрэсаваных за апошнія паўгода з прыцягнутых за вушы нагодаў хлопцаў з нашага і іншых фанацкіх рухаў краіны.

Нашы думкі з загінулымі і пацярпелымі за сваю пазіцыю сябрамі грамадзянскай супольнасці і іх сем'ямі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках