6 траўня 2024, панядзелак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ў пустыні «брата» самай вялікай істоты на Зямлі

1
Навукоўцы знайшлі ў пустыні «брата» самай вялікай істоты на Зямлі

Адкрыццё здзейснілі ў пустыні Кызылкум.

У пустыні Кызылкум на тэрыторыі Узбекістана выяўлены раней не ідэнтыфікаваны від дыназаўраў, які быў братам Дыпладоку - самай вялікай жывёле, якая калі-небудзь жыла на планеце.

Пра гэта паведамляе выданне The Daily Mail.

Міжнародная каманда даследчыкаў выявіла копчыкавую костку, якая належыць дыназаўру, якога назвалі Джарацітанісам Кінгі (Dzharatitanis kingi), у фармацыі Бісекты, вядомай як "могілкі дыназаўраў".

Гэтыя рэптыліі засялялі прыбярэжную раўніну ля самай заходняй мясціны азіяцкай сушы 100 мільёнаў гадоў таму, калі кантыненты Зямлі яшчэ былі з'яднаныя.

У істоты быў хлыстападобны хвост і доўгая шыя, што дазваляла ёй дабірацца да высокіх дрэў, каб задаволіць свой велізарны травяны апетыт. Таксама яна мела маленькую галаву і вострыя, як брытва, зубы, падобныя да алоўка, якімі зрывала з дрэў цэлыя галіны. Яе масіўнае цела даўжынёй блізу 20 метраў і вышынёй як два двух'ярусныя аўтобуса, трымалася на чатырох слуповых нагах.

Джарацітаніс Кінгі - новы від і род ва ўжо існым сямействе рэбахізаўрыдаў, да якіх належыць самы вялікі з дыназаўраў - Дыпладок.

Астанкі рэбахізаўрыдаў былі раскапаныя ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы і Еўропе, але ніколі раней у Азіі.

"Гэта першы рэбахізаўрыд, выяўлены ў Азіі, і адзін з самых маладых у вядомым летапісе закамянеласцяў", - адзначыў вядучы аўтар даследавання доктар Аляксандр Авяр'янаў з Расейскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках