26 красавiка 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прадпрыемствах Жодзіна і Барысава праходзяць масавыя звальненні

11
На прадпрыемствах Жодзіна і Барысава праходзяць масавыя звальненні

На БелАЗе ёсць спісы КДБ.

Ex-press.by папрасіў сваіх чытачоў на ананімных умовах расказаць пра звальненні на прадпрыемствах Барысава і Жодзіна.

- Ёсць спісы КДБ на БелАЗе, так. Некалькі дзясяткаў чалавек у ім, і гэта не толькі працоўныя, а шмат кваліфікаваных інжынераў, канструктараў, тэхнолагаў. Гавораць, амаль сотню чалавек там. Людзей выклікаюць, ставяць умовы, пры якіх яны «не могуць адмовіцца» ад звальнення.

- У культуры, адукацыі, медыцыне горада Жодзіна, ды і не толькі там, адбываюцца «чысткі». Да многіх людзей прыходзяць дадому міліцыянты, хапаюць іх тэлефоны і кампутары, шукаюць у іх нешта. Пры гэтым вядома, што «спісы спушчаныя зверху».

- У жодзінскай мастацкай школе звольнілі педагога, які стаяў ля вытокаў прадмета «гісторыя мастацтваў». Усе разумеюць, чаму гэта адбылося: бо чалавек прынцыповы. Не прадоўжылі кантракт пасярод навучальнага года, замены няма.

— На «Аўтагідраўзмацняльніку» таксама ідуць звальненні ўсіх тых, хто быў заўважаны на мітынгу. Майстры, працоўныя. Усе ў загадным спісе (дакладная колькасць невядомая). Само кіраўніцтва не жадае звальняць, але нічога зрабіць не можа. Хто на пасадах, падпісвалі гарантыйныя лісты раней, што больш не будуць удзельнічаць у мітынгах і такіх мерапрыемствах.

- БелАЗ. Сапраўды прыйшоў спіс, мяне і калегу хочуць па ім звольніць. Нібыта нас затрымлівалі. Так, мы хадзілі на ўсе гэтыя мерапрыемствы, але нас не затрымлівалі ні разу. Гэта лухта. Ніводнага пратакола не было. Паняцця не маю, колькі там людзей, начальнік сказаў «шмат». Па ўзроўні не скажу, я і калега - інжынеры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках