19 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Лукашэнка вельмі нязручны для Кітая

13
Меркаванне: Лукашэнка вельмі нязручны для Кітая

Беларускі рэжым - пагроза для Сі Цзіньпіна.

Telegram-канал "CYNIC" падзяліўся меркаваннем, якія тэмы могуць абмеркаваць прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін. Нагадаем, ужо заўтра паміж імі адбудзецца відэаразмова:

- Кітай патрапіў у пастку "ўнутранага спажывання", перашкодай для "шаўковага шляху" з'яўляецца Лукашэнка (як бы тамака Лукашэнка ні падпісваў дырэктыву аб шчыльным супрацоўніцтве - у абыход Расеі, дарэчы, на што звярнулі ўвагу нешматлікія аналітыкі). Лукашэнка зноў (другі раз за год) спрабуе ўскочыць у кітайскую эканамічную гульню, каб адсекчы фактар залежнасці ад сочынскага цэнтра. Гэта правільна, але Пекін пакуль на прапанову не адгукаецца, а чарговы шпагат немагчымы з улікам таго, што два казыры былі аддадзеныя Маскве - Крым і Украіна. Для Пекіна не стае "стаўкі", а самому Пекіну Лукашэнка больш перашкаджае, чым дапамагае. Для Сі рэжым Лукашэнкі з'яўляецца рэальнай пагрозай наземнага транзіту, а страта пасля перакрыцця гэтага шляху будзе складаць неймаверны кошт, які ніколі не зможа прапанаваць Лукашэнка - банальна давядзецца Беларусь прадаваць, каб кампенсаваць кітайскія страты.

Другое дадатковае пытанне - гэта Беларусь. І "двайныя сектаральныя" павінны паслужыць стымулам для ўрэгулявання пытання ў канцэпцыі win-win. Тут для Расеі ўгода экстрэмальна выгадная, але ўся праблема ў незвычайных амбіцыях Крамля і строгім (і памылковым) адчуванні, што Беларусь - гэта зона кантролю РФ. Ад жывога Лукашэнкі Расея ніколі не атрымае больш. Акурат заканчваецца першы тэрмін у распрацоўцы "развязання пытання", а праз 3 месяцы - адразу пасля рэферэндуму - другі "тэрмін" для дэманстрацыі канструкцыі транзіту ўлады.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках