20 красавiка 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клад на Манблане: альпініст атрымае палову знойдзеных восем гадоў таму каштоўных камянёў.

2
Клад на Манблане: альпініст атрымае палову знойдзеных восем гадоў таму каштоўных камянёў.

Удачлівы альпініст знайшоў скрынку са смарагдамі, сапфірамі і рубінамі.

Французскі альпініст, які восем гадоў таму знайшоў на Манблане скрынку са смарагдамі, сапфірамі і рубінамі, зараз атрымаў палову гэтых каштоўнасцяў, піша ВВС.

Альпініст, чыё імя не выдаецца, знайшоў металічную скрынку на ледніку на гары Манблан у 2013 годзе. На пакеціках з каштоўнасцямі можна было адрозніць надпіс «зроблена ў Індыі», таму французскія ўлады меркавалі, што яны належалі камусьці з пасажыраў індыйскага лайнера, які разбіўся на Манблане больш за паўстагоддзя таму.

Удачлівы альпініст сумленна, як належыць па французскіх законах, аднёс знаходку ў паліцыю і дагэтуль чакаў, ці не знойдуцца сваякі ўладальніка каштоўнасцяў.

Але яны не знайшліся, і зараз, па сканчэнні васьмі гадоў, улады камуны Шамоні, дзе знаходзіцца Манблан, паводле закона падзялілі з альпіністам каштоўнасці напалову. Кожная палова каштуе прыкладна 150 тысяч еўраў.

Мэр Шамоні Эрык Фурнье, расказаўшы пра гэта агенцтву Франс-прэс, яшчэ раз пахваліўшы альпініста за законапаслухмянасць.

На Манблане ў мінулым стагоддзі разбіліся два індыйскія лайнеры. У катастрофе ў 1950 годзе загінула 48 чалавек, у катастрофе 1966 - 117 чалавек.

Французскія ўлады мяркуюць, што каштоўнасці вёз з сабой пасажыр другога лайнера, які ляцеў з Бамбея (цяпер Мумбаі) у Нью-Ёрк.

Пасля тых двух катастроф альпіністы шмат гадоў час ад часу знаходзілі на Манблане рэшткі багажу і чалавечыя астанкі.

У 2012 годзе на схілах гары быў знойдзены мяшок з дыпламатычнай поштай з Індыі. У ім былі газеты 1966 года, календары і прыватны ліст.

У авіякатастрофе 1966 года загінуў сярод іншых бацька індыйскай ядзернай праграмы Хомі Джэхангір Баба.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках