Стоўпатварэнне ў Менскім аэрапорце: яшчэ 427 мігрантаў паляцелі ў Ірак эвакуацыйным рэйсам
6- 2.12.2021, 15:48
- 13,440
Відэафакт.
Самалёт Boeing 747-400 авіякампаніі Iraqi Airways вылецеў 2 снежня з менскага аэрапорта а 14.28. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Лайнер забраў з беларускай сталіцы нелегальных мігрантаў, якім не ўдалося трапіць у Еўразвяз.
Адзначаецца, што на рэйс Менск - Эрбіль зарэгістравана 427 пасажыраў (415 дарослых, 12 дзяцей да двух гадоў).
Na lotnisku w Mińsku jak widać pełno ludzi. Czekają na kolejne loty ewakuacyjne. Są one planowane w najbliższych dniach.
— Stanisław Żaryn (@StZaryn) December 2, 2021
Z Białorusi odlecą kolejni cudzoziemcy, którzy wcześniej próbowali przedzierać się na Zachód. 1/3 pic.twitter.com/wFJ7wkXnSN
Тым часам прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын апублікаваў відэа з менскага аэрапорта. Ён паказаў, як мігранты чакалі вывазнога рэйса. На кадрах бачна, што зала запоўненая людзьмі.
Паводле слоў Жарына, сённяшні вылет мігрантаў з Менска ў Ірак зусім не азначае заканчэння крызісу, бо «ў Беларусі застаецца яшчэ шмат іншаземцаў, хаця многія ўжо і вярнуліся на радзіму пасля беспаспяховых спроб прарвацца праз мяжу з Беларусі ў ЕЗ».