25 красавiка 2024, Чацвер, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове за крок ад перамогі здымаюць з выбараў памочніцу «выкрадальніка мільярда»

2
У Малдове за крок ад перамогі здымаюць з выбараў памочніцу «выкрадальніка мільярда»
МАРЫНА ТАЎБЕР

На перамогу ў другім паводле колькасці насельніцтва горадзе краіны прэтэндуе памочніца палітыка-ўцекача.

У Малдове ЦВК распарадзіўся зняць з выбараў мэра горада Бельцы, другога паводле памеру ў краіне, кандыдатку ад партыі "Шор" Марыну Таўбер, якая амаль гарантавана перамагала ў другім туры.

Пра гэта паведамляе NewsMaker.

ЦВК рэкамендаваў суду Бельц ануляваць кандыдатуру Таўбер праз незадэклараваныя выдаткі партыі "Шор" на харчаванне яе актывістаў, якія жылі на базе адпачынку Dumbrava Albă, і іншых фінансавых парушэнняў.

Марына Таўбер з'яўляецца "правай рукой" палітыка Ілана Шора, якога ўважаюць за аднаго з арганізатараў так званага "крадзяжу мільярда" з банкаў Малдовы, ён абвешчаны ў вышук праз гэта. На пазачарговых парламенцкіх выбарах 2021 года партыя "Шор" набрала 5,75% галасоў.

Таўбер не выстарчыла зусім крыху да перамогі на выбарах у першым туры ў лістападзе, яна набрала 47,93%. У другі тур, які мае адбыцца 5 снежня, з ёй выйшаў незалежны кандыдат Мікалай Рыгорышын, які атрымаў 20,93%. Грыгорышын быў адным з тых, хто падаў скаргу на Таўбер.

На пасяджэнні ЦВК Рыгорышын заявіў, што актывісты Таўбер жылі на базе, дзе іх кармілі тройчы на дзень, і выдаткі на гэта не задэкларавалі.

Таўбер адказала, што не разумее, чаму кандыдат павінен дэклараваць тое, што ён есць. Яна таксама зазначыла, што ў першым туры ў яе, як у кандыдаткі, не было праблем з фінансавымі дэкларацыямі.

У канчатковай пастанове ЦВК гаворыцца, што ануляваць рэгістрацыю Таўбер як кандыдаткі рэкамендуюць праз тое, што партыя дапусціла шматлікія даказаныя фінансавыя парушэнні як падчас перадвыбарнай кампаніі, так і падчас папярэдніх. Таму прапанова зняць кандыдата ўважаецца за прапарцыйную дапушчаным парушэнням.

Раней Таўбер абвінавачвала свайго галоўнага апанента Рыгорышына ў тым, што ён хоча зняць яе з выбараў і знаходзіцца "ў змове" з кіроўнай партыяй "Дзеянне і салідарнасць" (PAS).

Канчатковую пастанову аб зняцці Таўбер з выбараў прыме суд горада Бельцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках