20 красавiка 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія памежнікі адбілі 58 спроб прарыву нелегалаў з боку Беларусі

2
Польскія памежнікі адбілі 58 спроб прарыву нелегалаў з боку Беларусі
ФОТА: ПАМЕЖНЫ КАМІТЭТ ПОЛЬШЧЫ

Мігрантаў давялося стрымліваць у экстрэмальных варунках.

Учора польска-беларускую мяжу спрабавалі перасекчы 58 чалавек. У дачыненні да 16 з іх была вынесена пастанова аб выдварэнні з тэрыторыі Польшчы, паведамляе памежны камітэт Польшчы.

У лістападзе памежнікі зафіксавалі 8,9 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю, у кастрычніку-17,5 тысяч, верасні-7,7 тысяч, жніўні-3,5 тысяч.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тэрэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках