26 красавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі журналіст Бутусаў мае намер судзіцца з прэзідэнтам Зяленскім

29
Украінскі журналіст Бутусаў мае намер судзіцца з прэзідэнтам Зяленскім
ЮРЫЙ БУТУСАЎ
ФОТА: GORDONUA.COM

Таксама будзе пазоў супраць Дзяржаўнага бюро расследаванняў.

Журналіст Юры Бутусаў будзе падаваць у суд на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Таксама ён мае намер судзіцца з Дзяржаўным бюро расследаванняў.

У эфіры тэлеканала Украіна 24 Бутусаў заявіў, што падчас прэс-канферэнцыі Зяленскі распаўсюдзіў пра яго непраўдзівую інфармацыю.

“Зрабіў гэта, каб дыскрэдытаваць тыя расследаванні, якія я праводжу. Таму, вядома, яму давядзецца адказваць у судзе і за гэтую хлусню, я ўпэўнены, там зусім відавочны склад, яму давядзецца прасіць прабачэння”, - сказаў журналіст.

Паводле ягоных слоў, пазоў супраць Зяленскага будзе пададзены найбліжэйшым часам.

“Я збіраюся прыцягнуць прэзідэнта да адказнасці, каб ён адказаў перад журналістам паводле нашага заканадаўства на тым жа месцы ў жывым эфіры, у той жа абстаноўцы, за тую хлуслівую інфармацыю, якую ён распаўсюдзіў. Гэта наконт таго, што нібыта я першы абвясціў інфармацыю і распаўсюдзіў відэа пра ўдар Байрактара 26 кастрычніка. Са слоў прэзідэнта, тое, што я гэта распаўсюдзіў, прывяло да гібелі ўкраінскіх вайскоўцаў. Гэта абсалютна хлуслівая інфармацыя. Яму давядзецца адказваць у судзе, шанцаў перамагчы у яго ніякіх”», - падкрэсліў ён.

Таксама Бутусаў будзе падаваць у суд на ДБР за распачатую супраць яго справу паводле артыкула "развязванне і вядзенне агрэсіўнай вайны".

"Буду падаваць пазоў супраць Дзяржаўнага бюро расследаванняў за незаконнае распачынанне крымінальнай справы супраць мяне паводле артыкуле 437 - развязванне і вядзенне агрэсіўнай вайны", - адзначыў ён.

28 лістапада Дзяржаўнае бюро расследаванняў паведаміла, што распачало крымінальную вытворчасць у сувязі з публікацыяй Юрыем Бутусовым відэа, на якім ён страляе з гаўбіцы.

Са слоў Бутусова, відэа знята "вельмі даўно" на трэніроўках падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны аднаго з рэгіёнаў Украіны "ў строгай адпаведнасці з дзейнымі канвенцыямі і забаронамі".

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках