4 чэрвеня 2025, Серада, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідараў беларускай апазіцыі Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча асудзілі на 18 і 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

146
Лідараў беларускай апазіцыі Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча асудзілі на 18 і 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Беларусам трэба вызваліць сваіх герояў.

У следчым ізалятары Гомеля 14 снежня абвясцілі незаконны прысуд паводле «справы Ціханоўскага».

Лідараў беларускай апазіцыі Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча прыгаварылі да вялізных тэрмінаў.

Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Мікалая Статкевіча асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму.

Медыякансультанта «Радыё Свабода» Ігара Лосіка прыгаварылі да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Менскага блогера Уладзіміра Цыгановіча асудзілі на 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аператара ютуб-канала «Краіна для жыцця» Арцёма Сакава і мадэратара сацсетак «Краіна для жыцця» Дзмітрыя Папова прыгаварылі да 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Незаконныя прысуды вынес суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля на выязным пасяджэнні ў следчым ізалятары.

Судзілішча пачалося 24 чэрвеня, пасяджэнні праходзілі ў СІЗА ў закрытым рэжыме.

Беларусам цяпер трэба вызваліць сваіх герояў.

Напісаць каментар 146

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках