2 траўня 2024, Чацвер, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плявок у душу

14
Плявок у душу
Фота: Getty Images

Лідары ЕАЭС сябруюць з ворагамі Лукашэнкі за ягонай спінай.

Надоечы на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў рэжыме відэаканферэнцыі ў Аляксандр Лукашэнка здарыўся крык душы. З ягоных звестак, у міністэрстве замежных спраў краін-удзельніц ЕАЭС «пайшлі візіцёры з заходніх краін», якія ўгаворваюць падключыцца да ціску на Беларусь, паведамляе «Салiдарнасць».

- Вас будуць настройваць супраць Беларусі, каб вы падключыліся да гэтых санкцый супраць нашай краіны. Мая просьба, каб мы былі разам, таму што гэты ціск будзе нарастаць… Відавочна адно, што рэальная мэта Захаду ў метадычным знішчэнні канкурэнтаў. Гэтая сітуацыя наглядна прадэманстравала, што сяброў у нас тамака няма. Таму мы павінны разлічваць толькі на свае сілы, - заявіў правадыр.

Не хочацца нікога хваляваць, але лідары краін ЕАЭС сябруюць з калегамі з заходніх краін. Аб кантактах кіраўніка Расеі даволі шырока вядома, таму расказваем аб лідарах Казахстана, Кыргызстана і Арменіі.

Касым-Жамарт Такаеў

У вачах Лукашэнкі прэзідэнт Казахстана відавочна павінен цягнуць на вызначэнне "здраднік". Ацэніце некалькі кантактаў Касым-Жамарта Такаева толькі за апошні месяц.

Пачатак лістапада. Тэлефонная размова з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Тым самым лідарам "мярзотнікаў", якія не прапускаюць мігрантаў з тэрыторыі Беларусі і пагражаюць спыніць чыгуначнае злучэнне, калі праблема не развяжацца.

Канец лістапада. Перамовы з прэзідэнтам Еўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем і прэзідэнткай Еўрапейскай Камісіі Уршуляй фон дэр Ляен. Тымі самымі палітыкамі, якія выступаюць за санкцыі супраць беларускіх уладаў і наўпрост кажуць, што “рэжым Лукашэнкі павінен разумець, што за свае дзеянні яму давядзецца плаціць”.

Нікол Пашынян

Не адстае ад калегі з Казахстана і прэм'ер-міністр Арменіі.

Травень. Візіт у Францыю і перамовы ў Елісейскім палацы з Эмануэлем Макронам. Нікол Пашынян канстатаваў: "Паміж Францыяй і Арменіяй склаліся прывілеяваныя стасункі".

Нагадаем, Макрон у жніўні 2020 года выказаў захапленне беларускімі дэманстрантамі і прапанаваў Лукашэнку добраахвотна пакінуць пасаду прэзідэнта. З таго часу ён абмяркоўвае з Пуціным “беларускае пытанне”, а месяц таму публічна заявіў пра неабходнасць працягваць ціск на Лукашэнку.

Кастрычнік. Сустрэча ў Вільні з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Тым самым лідарам "мярзотнікаў", якія не прапускаюць мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

Пашынян быў рады:

- Прыкметна, што цікавасць краін Еўрапейскага Звязу да развіцця стасункаў з Арменіяй узрасла, хоць яна ніколі не была маленькай. У гэтых дачыненнях Літва імкнецца праяўляць асаблівую актыўнасць і падтрымку. Гэта не выпадкова, бо з Літвой існуюць традыцыйныя сувязі... Спадзяемся, што нашае супрацоўніцтва будзе яшчэ больш эфектыўным.

Дарэчы, Арменія працуе з ЕЗ над рэалізацыяй у найбліжэйшыя гады інвестыцыйных праектаў на суму 2,6 млрд. еўраў.

Садыр Жапараў

Палітык менш за год з'яўляецца прэзідэнтам Кыргызстана, а ўжо знайшоў сяброў на Захадзе. Расказваем пра яго кантакты за апошні месяц.

Лістапад. Візіт у Вялікабрытанію для ўдзелу ў Саміце сусветных лідараў у рамках 26-й Канферэнцыі бакоў РКЗК ААН аб змяненні клімату.

Сярод іншых там Жапараў паразмаўляў з ужо згаданым Макронам і прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо. Нагадаем, што Вялікабрытанія і Канада ўважаюць за неабходнае прымаць свае санкцыі супраць беларускіх уладаў.

Снежань. Віншавальная тэлеграма новаму канцлеру Нямеччыны Олафу Шольцу. Таму самому, які называе Лукашэнку дыктатарам, які не мае легітымнасці сярод насельніцтва.

Увогуле, можна зразумець, чаму правадыр Беларусі выказаў словы асцярогі аб магчымым ціску з боку найбліжэйшых хаўруснікаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках