27 красавiка 2024, Субота, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія памежнікі паведамілі пра 22 стрэлы з беларускага боку мяжы

4
Літоўскія памежнікі паведамілі пра 22 стрэлы з беларускага боку мяжы

Было неспакойна і на мяжы Беларусі з Польшчай.

Больш за 20 стрэлаў прагучала на мяжы Беларусі і Літвы каля Лаздзійскага раёна, яшчэ 2 каля Салечніцкага, піша Delfi.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не мае інфармацыі, чаму з беларускага боку гучалі стрэлы. Самі літоўцы баявую зброю не прымянялі.

На беларуска-польскай мяжы ў мінулую ноч дайшло да 52 спроб незаконнага перасячэння. Каля Чарэмхі група з 55 мігрантаў спрабавала прарваць загароды, параніўшы каменем у твар аднаго польскага вайскоўца, аднак штурм спынілі польскія памежнікі. Вайскоўцу аказалі дапамогу.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі-Кузніца».

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры «Брузгі» на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр «Брузгі» ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тырэспаль. Абстрэлам былі знішчаныя асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках